За тыдзень беларускім бязвізам скарысталіся 4,9 тыс. жыхароў краін Еўропы З 28 верасня па 5 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4.896 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржпагранкамітэта. Сярод іх было 2.159 грамадзян Літвы, 1.110 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 887 грамадзян Польшчы і 740 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу. З сярэдзіны вясны 2022 года, калі пачаў дзейнічаць бязвіз, Беларусь наведала 1.448.004 жыхары еўрапейскіх краін. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Дзяржпагранкамітэт