Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%323 avg views
Posting25.0/daylast 35 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
МВД Литвы предложило белорусам подавать заявления о разрешении на временное проживание в стране в Армении и Грузии
О прекращении с 1 ноября 2026 года практики подачи заявлений на выдачу разрешения на временное проживание в Литве через подразделения внешнего поставщика услуг в Боснии и Герцеговине, Казахстане, Кыргызстане и Узбекистане сообщается на сайте МВД страны.
Такое решение министр внутренних дел Мартинас Кателинас принял “в связи с угрозами интересам государственной безопасности“. В чем они заключаются, не уточняется.
В релизе ведомства отдельное внимание уделяется белорусским гражданам:
“Чтобы работодатели и дальше имели возможность привлекать недостающую рабочую силу из Беларуси, гражданам этой страны предоставляется возможность подавать заявления на выдачу разрешения на временное проживание в Литовской Республике в подразделениях внешнего поставщика услуг в Армении и Грузии“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
Польская памежная служба больш за тыдзень не фіксуе актыўнасці мігрантаў на фоне публічных кантактаў Мінска і Варшавы
Памежная ахова Польшчы апошнія восем дзён (з 16 верасня) не фіксуе актыўнасці нелегальных мігрантаў на мяжы з Беларуссю, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных звестак ведамства.
Спакойнае становішча назіраецца на фоне публічных кантактаў Мінска і Варшавы на ўзроўні міністраў замежных спраў у Нью-Ёрку, дзе праходзіць Генеральная Асамблея ААН.
Каментуючы пасля сустрэчы версію журналістаў, што яна стане прарывам у двухбаковых стасунках, паколькі кантактаў на такім узроўні, верагодна, не было з 2016 года, кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі адзначыў:
“Цяпер у нас больш нармалізаваная, чым раней, сітуацыя на мяжы".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 gov.pl
edited
МЗС Польшчы: умова для змястоўнага дыялогу з Мінскам — поўнае спыненне агрэсіўных дзеянняў
Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі ў інтэрв'ю ўкраінамоўнаму польскаму выданню Slawa TV.
Паводле яго слоў, ужо некалькі месяцаў назіраецца зніжэнне агрэсіўнасці ў жэстах і дзеяннях Беларусі ў дачыненні да суседніх краін. Сярод такіх крокаў дыпламат назваў вызваленне палітвязняў — агулам каля 800 станам на 23 верасня (пры гэтым у зняволенні застаюцца яшчэ некалькі соцень чалавек).
Таксама Басацкі адзначыў значнае зніжэнне гібрыднага ціску на мяжы. Паводле яго ацэнкі, міграцыйны ціск, які штучна ініцыявалі беларускія спецслужбы з вясны 2021 года, цяпер знізіўся да ўзроўню некалькіх працэнтаў ад паказчыкаў папярэдніх гадоў. Эфектам гэтага стаў пачатак дыялогу, сімвалам якога стала сустрэча міністраў замежных спраў Радаслава Сікорскага і Максіма Рыжанкова 22 верасня ў Нью-Ёрку падчас Генасамблеі ААН.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МЗС Польшчы
edited
Вераніка Станкевіч прапанаваная Каардынацыйнай Радай на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы
Рашэнне прынятае па выніках галасавання ў КР.
Станкевіч — журналістка па адукацыі, мае досвед працы ў бізнесе, палітычных структурах і грамадзянскай супольнасці. З 2022 года кіруе ініцыятывай Volnyja, якая працуе з былымі палітзняволенымі і іх сем’ямі.
Сярод яе прыярытэтаў — развіццё экстранай дапамогі, прэвентыўнай сацыяльнай палітыкі, падрыхтоўка да пераходнага перыяду, распрацоўка доўгатэрміновых рэформаў для будучай дэмакратычнай Беларусі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 КР
edited
Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 15 асуджаных
Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.
Сярод памілаваных 13 чалавек, якія, паводле ўладаў, учынілі злачынствы"экстрэмісцкай накіраванасці". У Беларусі так часта называюць артыкулы, звязаныя з палітычным пераследам.
Большасць памілаваных жанчыны (10).
📷 "Яндекс"
edited
СК заявил о попытках вербовки белорусов для совершения терактов на железной дороге, грозит применением оружия
О попытках неизвестных лиц склонять граждан Беларуси к совершению актов терроризма на железной дороге и других объектах инфраструктуры за денежное вознаграждение заявил 24 сентября Следственный комитет.
По утверждению ведомства, “так называемые “кураторы“ ищут потенциальных исполнителей в чатах мессенджеров и социальных сетях, вступают с человеком в диалог и пытаются установить доверительные отношения, после чего используют выявленные “слабые места“ для психологического воздействия и “предлагают совершить преступление“.
В качестве примера упоминается случай с неким 18-летним молодым человеком. По данным ведомства, с ним в “Телеграме“ связался неизвестный и предложил “легкую подработку“, которая заключалась в поджоге релейных шкафов.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 infograd.by
edited
Мінінфарм Беларусі абвінаваціў Латвію ў цэнзуры праз абмежаванне "Радыё Беларусь"
У беларускім ведамстве заявілі, што рашэнне латвійскіх уладаў з'яўляецца "непрыхаваным жаданнем не дапусціць распаўсюджванне аб'ектыўнай і дакладнай інфармацыі".
"Відавочна, што ўвядзенне цэнзуры супраць непажаданых медыя, у тым ліку замежных, стала фірмовым стылем працы афіцыйных уладаў Латвіі",
— заявіў Мінінфарм.
Латвійскі бок тлумачыць, што мае права абмяжоўваць доступ да сайтаў, калі яны пагражаюць або могуць пагражаць нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку і бяспецы, а таксама ў іншых прадугледжаных законам выпадках.
"Радыё Беларусь" уваходзіць у структуру Белтэлерадыёкампаніі. У латвійскім спісе абмежаванага доступу таксама знаходзяцца іншыя беларускія дзяржаўныя медыя, у тым ліку БелТА, АНТ, Belarus 24 і "СБ. Беларусь сегодня".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Яндекс"
edited
Экс-глава предприятия в Кобринском районе и водитель обвиняются в хищении инструментов и запчастей
Прокуратура Кобринского района совместно с ОБЭП выявила факт хищения путём злоупотребления служебными полномочиями в крупном размере. По данным ведомства, бывшая руководительница предприятия полтора года давала подчинённым указания о покупке и списании имущества, завладев таким образом средствами на сумму более 41 тыс. рублей. Помогал ей водитель предприятия, с которым она разработала план.
В основном похищались строительные инструменты более высокого качества, чем используемые на предприятии, и запчасти для автомобиля. Часть предметов нашли при обыске по месту жительства обвиняемых, где шёл ремонт. Действия квалифицированы по ч. 3 ст. 210 УК, дело направлено в Следственный комитет.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 vbrest.by
edited
Беларусь и Мальдивы подписали соглашение о взаимной отмене виз
На встрече министра иностранных дел Беларуси Максима Рыженкова и его коллеги с Мальдив Ирутишам Адам в Нью-Йорке на полях Генассамблеи ООН подписано межправительственное соглашение о взаимной отмене виз.
Стороны также договорились активизировать сотрудничество в международных организациях и развивать договорно-правовую базу, включая воздушное сообщение. Перспективными направлениями названы образование, подготовка кадров для медицины и туризма, а также поставки белорусской продовольственной продукции.
☝️Документ предусматривает безвизовое пребывание до 30 дней с даты въезда и до 90 дней в течение календарного года.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Rayyu Maldives / unsplash.com
Лукашэнка зноў канстатаваў зніжэнне аб'ёмаў гандлю з Пакістанам
На сустрэчы са старшынёй Сената Пакістана Саідам Юсуфам Разой Гілані ў Мінску ён зноў канстатаваў зніжэнне аб'ёмаў гандлю паміж краінамі:
"Мы апошнім часам пачалі зніжаць гандаль паміж дзвюма дзяржавамі, — цытуе спікера яго прэс-служба. — Шмат у чым гэта залежыць ад той плацежнай інфраструктуры, якая сёння існуе. З нашага боку ніякіх праблем, затрымак тут няма [у плане правядзення плацяжоў]. Думаю і спадзяюся, што пасля вашага візіту да нас будуць урэгуляваныя гэтыя пытанні і з пакістанскага боку".
Лукашэнка папрасіў кіраўніка верхняй палаты парламента Пакістана садзейнічаць правядзенню "сур'ёзнай рэвізіі" стасункаў паміж краінамі ў рамках міжурадавай камісіі. Ён таксама заявіў, што ўзровень палітычнага і парламенцкага ўзаемадзеяння "відавочна не адпавядае" эканамічнаму ўзроўню.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 hunzaexplorers.com
edited
Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 верасня
Курс долара вырас да 3,0316 рубля (+0,37%; +0,0111), юаня — да 4,5305 за 10 (+0,39%; +0,0177), еўра — да 3,448 (+0,19%; +0,0064).
Расійскі рубель патаннеў да 3,5843 за 100 (-0,31%; -0,0111).
На мінулым тыдні (14–18 верасня) курс долара знізіўся на 0,15% (з 3,028 да 3,0234 рубля), юаня — на 0,25% (з 4,5304 да 4,5191 за 10), еўра — на 1,2% (з 3,5097 да 3,4676), расійскага рубля — на 0,34% (з 3,608 да 3,5957 за 100).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 JustStartInvesting / unsplash.com
Суд у Бостане прызнаў грамадзяніна Беларусі і ЗША вінаватым у незаконнай пастаўцы адмысловага абсталявання ў РФ
37-гадовы Кірыл Гардзей прызнаны вінаватым па трох пунктах: змова супраць ЗША, кантрабанда тавараў і экспарт спектрометра, які падлягае экспартнаму кантролю. Прыгавор будзе вынесены 12 студзеня 2027 года.
Гардзей — прэзідэнт транспартна-экспедытарскай кампаніі Apelsin Logistics (Фларыда), якая мае адрас і ў Расіі. Паводле пракуратуры, у жніўні 2023 года ён арганізаваў экспарт мас-спектрометра Orbitrap Exploris GC 240 з ЗША ў Расію праз Турцыю, падаўшы падробленыя дакументы, нібыта прыбор прызначаны для Узбекістана.
Пасля прыбыцця ў Турцыю абсталяванне было адпраўленае непасрэдна ў Маскву. За парушэнне экспартнага заканадаўства пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі, за кантрабанду — да 10 гадоў, за змову — да 5 гадоў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Tingey Injury Law Firm / unsplash.com
edited
Выстаўленае абвінавачанне 28 фігурантам справы махлярскага кол-цэнтра
Па справе вызначана 82 пацярпелыя, пераважна пажылога ўзросту. Агульная сума шкоды перавысіла 2 млн рублёў. На маёмасць абвінавачаных коштам каля 2 млн рублёў накладзены арышт, ужо кампенсавана больш за 140 тыс. рублёў.
Паводле следства, кол-цэнтр займаўся завалоданнем сродкамі замежных грамадзян пад маркай брокерскіх паслуг. Удзельнікі стваралі фіктыўныя інвестыцыйныя платформы, выкарыстоўвалі падробленыя дакументы і псіхалагічны ўплыў, каб схіліць людзей да пераводу грошай.
Для маскіроўкі дзейнасці яны стварылі некалькі суб'ектаў гаспадарання, арандавалі офісы і закупілі абсталяванне. Для расследавання створаная сумесная з расійскімі органамі следча-аператыўная група.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Аляксей Кісялеўскі / Следчы камітэт
edited
Намінальны сярэдні заробак у жніўні знізіўся на 1,14% — Белстат
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў жніўні 2026 года склаў 3.135,9 рубля — на 36,1 рубля менш (-1,14%), чым у ліпені (3.172), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені заробак складаў 2.757,1 рубля, лютым — 2.743, сакавіку — 2.975,8, красавіку — 2.952,9, траўні — 3.003,5, чэрвені — 3.104,1.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Подросток отправил в чат-бот МВД ложные сообщения о минировании больницы в Солигорске и школы в Слуцке
В чат-бот МВД "Мы всегда рядом!" поступили ложные сообщения о минировании больницы в Солигорске и школы в Слуцке. За отмену "подрыва" заявитель потребовал выкуп.
Сотрудники управления по противодействию киберпреступности установили личность — им оказался 14-летний житель Слуцка, который использовал купленный аккаунт в "Телеграме" и "рассчитывал на анонимность".
Сообщение он отправил в качестве розыгрыша и похвастался другу. Возбуждено уголовное дело.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 freepik.com / magnific.com
Суд в Киеве приговорил местного жителя к 15 годам заключения за госизмену — сотрудничал со спецслужбами Беларуси и РФ
По данным Офиса генпрокурора Украины, с октября 2025 года он передавал белорусским и российским спецслужбам разведданные о местах расположения Сил обороны и объектах критической инфраструктуры Киева.
Мужчина снимал периметр киевской ТЭЦ из окна своей квартиры, а после российских обстрелов проводил дополнительную разведку возле объекта, чтобы выяснить его техническое состояние. Он также фотографировал места расположения украинских военнослужащих и передавал данные через телеграм-каналы и чат-боты, включая чат-бот Госпогранкомитета Беларуси.
За выполнение заданий он рассчитывал на "эвакуацию" из Украины и заранее собрал тактический рюкзак для незаконного пересечения границы.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 СБУ
Глава МВД Литвы раскритиковал систему квот для трудовых иммигрантов и анонсировал предложения по её изменению
Мартинас Кателинас заявил, что она "работает не так, как должна". По его словам, экономика растёт благодаря трудовым мигрантам, но механизм требует изменений, которые он представит позже.
Накануне Кателинас объявил о закрытии подразделений внешнего поставщика услуг в Кыргызстане, Узбекистане, Казахстане и Боснии и Герцеговине, где принимались заявления на ВНЖ. Причина — предупреждения ДГБ о "рисках терроризма".
Министр предложил перейти к модели циркулярной трудовой миграции: иностранец приезжает на два года, затем должен уехать минимум на полгода. По данным Департамента миграции, на 1 сентября 2026 года в Литве действующий ВНЖ имели 47.872 гражданина Беларуси, из них 90,5% — временный, а 76,6% временных ВНЖ выданы на основании работы.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
Лукашэнка пахваліў працу “Алевкурп” — прадпрыемства, якое знаходзіцца пад санкцыямі за дапамогу РФ у вайне
Прадпрыемства “Алевкурп” стала “магутным навукова-вытворчым цэнтрам у сферы распрацоўкі, мадэрнізацыі і вытворчасці радыёэлектронных сістэм, ЗВЧ-прылад і зенітнага ракетнага ўзбраення”, якое “добра вядома далёка па-за межамі Беларусі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы кіраўнікоў, работнікаў і ветэранаў гэтай арганізацыі з 30-годдзем з дня яе ўтварэння.
“Вашы перадавыя распрацоўкі, унікальныя канструктарскія рашэнні і якасная прадукцыя сёння ёсць найважнейшай і неад’емнай часткай супрацьпаветранага шчыта нашай краіны”,
— прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка.
Зычыўшы калектыву прадпрыемства “міру, дабра”, Лукашэнка не ўдакладніў, што “Алеўкурп” сярод іншага супрацоўнічае з вайскова-прамысловым комплексам Расіі — краіны, якая ў лютым 2022 года развязала поўнамаштабную вайну з Украінай.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Галоўная старонка сайта прадпрыемства
Пачобут абмеркаваў з Коўлам становішча польскай меншасці і палітвязняў у Беларусі
Раней у інтэрв’ю рускамоўнаму тэлеканалу “Дождь” Коўл на пытанне, ці размаўляе ён з Аляксандрам Лукашэнкам пра дэмакратызацыю, пра тое, ці збіраецца той нейкім чынам мяняць пазіцыю ў дачыненні да грамадзян Беларусі, заявіў:
“На гэты момант не. Пакуль я такое пытанне з ім не ўздымаў. Можа быць, у будучыні калі-небудзь уздыму. Я ўздымаў пытанне пра палітычных вязняў, <…> але пытанні ўнутранай палітыкі не”.
☝️Па выніках перамоў Коўла і Лукашэнкі 16 верасня ў Мінску было вызвалена 25 палітвязняў. Усе яны былі вывезеныя ў Літву (дзесяцёра пасля перабраліся ў Польшчу). У адказ ЗША знялі санкцыі з канцэрна “Беллеспаперпрам” і ААТ “Лакафарба” (базуецца ў Лідзе, Гродзенская вобласць).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Фота на старонцы Пачобута ў сацсетцы X
edited
Статслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка
У жніўні 2026 года Беларусь стала адной з трох краін на тэрыторыі былога СССР, дзе зафіксавана дэфляцыя. Пра гэта сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз папярэдніх даных нацыянальных органаў статыстыкі.
Спажывецкія цэны знізіліся на 0,08%. Дакладна такі ж паказчык у Расіі. У Літве цэны знізіліся на 0,1% (статслужба гэтай краіны акругляе паказчык да дзясятых доляў адсотка, а не да сотых).
У астатніх краінах цэны ў жніўні выраслі.
За восем месяцаў года спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 3,12% — 10-е месца сярод краін на тэрыторыі былога СССР. У першай пяцёрцы: Кыргызстан (+7,6%), Казахстан (+6,3%), Украіна (+6,1%), Літва (+5,2%) і Малдова (+4,88%). Менш, чым у Беларусі, цэны выраслі ў Азербайджане, Латвіі (па 2,9%), Таджыкістане (2,6%) і Арменіі (1,9%).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"