Статслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка У жніўні 2026 года Беларусь стала адной з трох краін на тэрыторыі былога СССР, дзе зафіксавана дэфляцыя. Пра гэта сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз папярэдніх даных нацыянальных органаў статыстыкі. Спажывецкія цэны знізіліся на 0,08%. Дакладна такі ж паказчык у Расіі. У Літве цэны знізіліся на 0,1% (статслужба гэтай краіны акругляе паказчык да дзясятых доляў адсотка, а не да сотых). У астатніх краінах цэны ў жніўні выраслі. За восем месяцаў года спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 3,12% — 10-е месца сярод краін на тэрыторыі былога СССР. У першай пяцёрцы: Кыргызстан (+7,6%), Казахстан (+6,3%), Украіна (+6,1%), Літва (+5,2%) і Малдова (+4,88%). Менш, чым у Беларусі, цэны выраслі ў Азербайджане, Латвіі (па 2,9%), Таджыкістане (2,6%) і Арменіі (1,9%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"