Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 42 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

МЗС Польшчы: умова для змястоўнага дыялогу з Мінскам — поўнае спыненне агрэсіўных дзеянняў Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі ў інтэрв'ю ўкраінамоўнаму польскаму выданню Slawa TV. Паводле яго слоў, ужо некалькі месяцаў назіраецца зніжэнне агрэсіўнасці ў жэстах і дзеяннях Беларусі ў дачыненні да суседніх краін. Сярод такіх крокаў дыпламат назваў вызваленне палітвязняў — агулам каля 800 станам на 23 верасня (пры гэтым у зняволенні застаюцца яшчэ некалькі соцень чалавек). Таксама Басацкі адзначыў значнае зніжэнне гібрыднага ціску на мяжы. Паводле яго ацэнкі, міграцыйны ціск, які штучна ініцыявалі беларускія спецслужбы з вясны 2021 года, цяпер знізіўся да ўзроўню некалькіх працэнтаў ад паказчыкаў папярэдніх гадоў. Эфектам гэтага стаў пачатак дыялогу, сімвалам якога стала сустрэча міністраў замежных спраў Радаслава Сікорскага і Максіма Рыжанкова 22 верасня ў Нью-Ёрку падчас Генасамблеі ААН. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС Польшчы

Views over time

020040024 Sep 16:1412 Nov 01:4339824 Sep 16:14: 0 views12 Nov 01:43: 398 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Sep 2026, 16:140
12 Nov 2026, 01:43398

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.