Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 44 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 24 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Літаратурныя чытанні з Юляй Цімафеевай у Вене (Цэнтральнаеўрапейскі ўніверсітэт (CEU), Quellenstraße 51, 17.00). ▪️Літургія на гонар прападобнага Лявонція ў Вільнюсе (Беларуская царква, Bokšto g. 4, 18.30). ▪️Выстава "Верагодна, гэта..." у Магілёве (абласны краязнаўчы музей імя Раманава, пл. Славы, 1, 18.00). ▪️Анджэй Пачобут у Вашынгтоне (Georgetown University (Old North Building), 3770 Old N Way, Washington, D.C., 10.45). ▪️Прэзентацыя паэтычнай серыі "Брукаванка" ў Вільнюсе ("Кропка", Savičiaus g. 6, 18.00). ▪️Лекцыя "Сабака брэша, а ты слухай" у Познані (Pakoj 202, Nowowiejskiego 46, 18.00). ▪️Сустрэча з Сяргеем Будкіным у Варшаве (кнігарня Kamunikat.shop у ЦБС, Oleandrów 6/2, 19.00). ▪️Прэзентацыя кнігі "Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара" ва Уроцлаве (сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава, Tadeusza Kosciuszki 35а, 18.00). ▪️Праслухованне альбому Анастасіі Рыдлеўскай у Варшаве (галерэя "Septem of Swords" у бары "Карма", Aleja 3 Maja 5, 20.00). ▪️Традыцыйныя танцы ў Мінску (музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, 19.00). Уваход - 15 рублёў. ▪️Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве (Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, 18.00). Запіс. ▪️Творчы вечар Людмілы Рублеўскай у Мінску (музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, 19.00). Удзел -- 10 рублёў. ▪️Канцэрт UNIA, KURWADZIKI і CHAČU MROIĆ ў Варшаве (VooDoo Club, Al. Prymasa Tysiąclecia 48A, 19.00). Квіткі — 60 злотых. ▪️Аўтапрабег памяці беларускага героя, добраахвотніка і ганаровага грамадзяніна горада Роўна Міраслава Лазоўскага (Украіна, Роўна). ▪️Выстава беларускай сімволікі ад геральдычнай Рады "Пагоня" ў Кіеве (Музей гісторыі Украіны ў ІІ сусветнай вайне, Лаўрская, 27). Квіток — 100 грывень.

  2. +2

    🌙 Галоўныя навіны 23 верасня: ↔️ Кіраўнікі МЗС Польшчы і Беларусі сустрэліся ў Нью-Ёрку. 🏫 Дарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча. 🇫🇮 Фінляндыя выдаткуе яшчэ 100 тыс. еўра на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. 🌊 Краіны Балтыі не ідуць на саступкі ЗША ў пытанні транзіту беларускага калію — дарадца прэзідэнта Літвы. 👩🏻‍💼 "Цяпер не час гандляваць з дыктатарамі" — Ціханоўская. 📷 Выстава беларускай сімволікі ад геральдычнай Рады "Пагоня" ў Кіеве. Крыніца: "Позірк"

  3. Праверка боегатоўнасці праходзіць у ВПС і войсках СПА Пра пачатак праверкі боегатоўнасці злучэнняў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. "ВПС і войскі СПА і ў мірны час выконваюць задачы па баявым дзяжурстве, ахове паветраных межаў не толькі нашай краіны, але і знешняга перыметра Саюзнай дзяржавы. Таму яны заўсёды павінны быць гатовыя выканаць раптоўна ўзнікаючыя задачы", — цытуюць яго дзяржСМІ. Для правяраемых распрацавана "складаная і дынамічная паветраная абстаноўка", у ёй будзе разыграна больш за 70 эпізодаў. Для абазначэння ўмоўнага праціўніка будзе задзейнічана авіяцыя не толькі Мінабароны, але і МНС, Дзяржпагранкамітэта, ДТСААФ, сказаў дзяржсакратар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: airforce.ru

  4. edited

    Ад пачатку года ў Гродзенскай вобласці восем дзяцей сталі ахвярамі злачынстваў, здзейсненых членамі сям'і З іх пяць дзяцей пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, трое — ад злачынстваў супраць жыцця і здароўя, а таксама пагрозы забойствам, паведамляе Генпракуратура. У трох выпадках "праз рэальную пагрозу" дзяцей забралі з сям'і. Таксама ў Гродзенскай вобласці зафіксаваныя факты хатняга гвалту ў дачыненні да непаўналетніх. Ад пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 17 чалавек, якія ўчынілі правапарушэнні супраць уласных дзяцей. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com

  5. edited

    На жителя Чаусского района заведено уголовное дело за истязание матери Установлено, что мужчина в июле и августе, зачастую находясь в состоянии алкогольного опьянения, избивал потерпевшую, которая имеет инвалидность, сообщает Генпрокуратура. От привлечения сына к ответственности женщина отказывалась. Прокурор воспользовался правом возбудить уголовное дело частного и частно-публичного обвинения при отсутствии заявления пострадавшего лица. В Беларуси нет закона о противодействии домашнему насилию. В октябре 2018 года очередной вариант проекта закона раскритиковал Александр Лукашенко, назвав его “дурью, взятой прежде всего с Запада“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 "Спутник"

  6. После визита Лукашенко в Шкловский район на предприятия АПК “привлечены работники промышленных предприятий Могилева“ “Для помощи“ сельскохозяйственным предприятиям Могилевской области на них “привлечены работники промышленных предприятий Могилева“, следует из сообщения пресс-службы Александра Лукашенко. 18 сентября во время визита на объекты ОАО “Говяды-Агро“ Шкловского района Лукашенко пригрозил чиновникам тюрьмой за плохое теребление льна. ☝️Лукашенко периодически публично порицает чиновников и руководство сельхозпредприятий во время своих визитов на них, в том числе грозя им уголовным преследованием и потерей должностей. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 mogilev.1prof.by

  7. edited

    ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Глава польского МИД Радослав Сикорски встретился со своим белорусским коллегой Максимом Рыженковым — пока на нейтральной территории. Еще в июле прошлого года Сикорски заявлял: “Сегодня этот диалог невозможен. Это вина Лукашенко, а не тех, кто хотел бы видеть Беларусь более европейской страной“. Так что же изменилось? Похоже, Варшаве удалось выстроить свой переговорный трек с белорусскими властями. Это позволило добиться как минимум определенных успехов в освобождении своих людей и борьбе с нелегальной миграцией, пишет в материале для @pozirkonline политический аналитик Александр Класковский. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  8. Милиция училась пресекать "массовые беспорядки" в городской среде Согласно вводной учений, которые проходили в Гомельской области, “группа граждан перекрыла проезжую часть, один из них заблокировал дорогу автомобилем и вел стрим с БПЛА“, сообщила пресс-служба МВД. Также милиционеры “вычисляли и задерживали <…> радикалов, скрывшихся в здании железнодорожного вокзала“. Отрабатывалось освобождение заложников в пассажирском поезде. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 пресс-служба МВД

  9. edited

    В Россию не пропущено почти 400 кг мясо-молочной продукции из Беларуси О задержании в д. Лобок на территорию Псковской области 395 кг готовой молочной и мясной продукции сообщил Россельхознадзор. Как отмечается в релизе, сливочное масло и колбасные изделия из телятины перевозились с “нарушением ветеринарно-санитарных правил“, отсутствовали сопроводительные документы. ☝️Общий объем запрещенной к ввозу и оформленной к возврату в Беларусь продукции с начала 2026 года “достиг 21,2 тонны“, отмечает ведомство. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: pixabay.com

  10. edited

    Па беларускім каліі "пакуль нічога канкрэтнага няма" — Коўл "Мы абмяркоўваем пытанне калійных угнаенняў, думаем, што з гэтым можна зрабіць, <…> пакуль нічога канкрэтнага няма. Але перамовы рухаюцца ў правільным кірунку", — сказаў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл у інтэрв'ю тэлеканалу "Дождж". Як раней паведаміў дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс, краіны Балтыі не ідуць на саступкі ЗША ў пытанні транзіту беларускіх калійных угнаенняў. ☝️Беларускія калійныя ўгнаенні ўсё яшчэ знаходзяцца пад санкцыямі ЕС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Джон Коўл на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску 15 верасня. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

  11. Коўл не абмяркоўвае з Лукашэнкам унутраную палітыку і дэмакратызацыю, прапануе яму быць пасярэднікам паміж Масквой і Кіевам Пра жаданне наладзіць "нармальныя стасункі" паміж Беларуссю і ЗША, каб "можна было зноў адкрыць амбасады", заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл у інтэрв'ю тэлеканалу "Дождж". "Для мяне самае галоўнае — вызваліць людзей, — заявіў прадстаўнік Вашынгтона. — А наконт таго, што кагосьці могуць арыштаваць, я чуў самыя розныя лічбы. Хтосьці кажа нуль, хтосьці кажа сотні людзей, 900 чалавек і гэтак далей. Для мяне гэта не галоўнае". Адказваючы на пытанне пра дэталі сустрэч з Лукашэнкам, прадстаўнік ЗША сказаў, што звычайна яны размаўляюць "тры-чатыры гадзіны, абмяркоўваючы самыя розныя тэмы". Коўл таксама сказаў пра тое, што кіраўнік Беларусі мог бы стаць пасярэднікам паміж Расіяй і Украінай. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: sb.by

  12. edited

    Краіны ЕС не дазволяць беларускім калійным угнаенням праходзіць праз іх тэрыторыю — Ціханоўская "Мой пасыл заключаецца ў тым, што цяпер не час гандляваць з дыктатарамі", — заявіла ў інтэрв'ю Deutsche Welle дэмлідар Беларусі Святлана Ціханоўская, каментуючы намеры Вашынгтона закупляць у краіне калійныя ўгнаенні. Палітык нагадала пра "цвёрдую і прынцыповую пазіцыю Еўрапейскага саюза", краіны якога "не дазволяць беларускім калійным угнаенням праходзіць праз іх тэрыторыю" пасля іх закупкі Злучанымі Штатамі. "Я бачу, наколькі для [спецпасланніка прэзідэнта ЗША] Джона Коўла важна вызваліць усіх палітвязняў, але цяпер не час уступаць у адносіны з Лукашэнкам, таму што ён ізгой, ён рэпрэсуе ўласны народ, ён таксама дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны", — дадала яна. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: DW / стоп-кадр: "Позірк"

  13. edited

    Глава МВД желает расширить полномочия подчиненных — действовать “в особых условиях“ без санкции прокурора “Для этого полномочия руководителей ОСШ (вероятно, оперативно-ситуационный штаб — “Позірк“.) должны быть расширены. Важно учесть все юридические аспекты“, — заявил руководитель ведомства Иван Кубраков во время учений УВД Гомельского облисполкома. “При пресечении массовых беспорядков работаем четко и слаженно. Решения принимаете вы, действуете строго в соответствии с законодательством. Главное — не допускать провокаций, пресекая их в самом начале“, — сказал министр. По его словам, это уже седьмые подобные учения в регионах и столице. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 УВД Гомельского облисполкома

  14. edited

    Працягваецца праверка боегатоўнасці артылерыстаў Падчас праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сіл “у адной з артылерыйскіх брыгад вайскоўцы і ваеннаабавязаныя выконваюць агнявыя задачы на палігоне“, паведамляе прэс-служба Мінабароны. Удзельнікі “вядуць агонь прамым навядзеннем з самаходных установак 2С5 “Гіяцынт-С”. Паводле слоў галоўнага дарадцы ўпраўлення ваеннай бяспекі Дзяржсакратарыята Савета бяспекі Дзмітрыя Кавалёва, “праходзіць зладжванне разлікаў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны РФ

  15. edited

    Бабарыка падзякаваў кіраўніку МЗС Польшчы за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку Падзяку кіраўніку МЗС Польшчы Радаславу Сікорскаму за сустрэчу з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым, "нягледзячы на сённяшнія няпростыя абставіны", выказаў былы палітвязень, прэтэндэнт у прэзідэнты ў 2020 годзе Віктар Бабарыка. "Любая магчымасць для дыялогу важная, калі яна можа спрыяць паляпшэнню cтасункаў на карысць людзей Польшчы і Беларусі", — лічыць ён. З іншага боку, намкіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў каментары "Позірку" адзначыў, што цяпер няма перадумоў, каб адбываліся "двухбаковыя візіты рабочага або тым больш афіцыйнага характару паміж Польшчай і Беларуссю". ☝️Сікорскі сустрэўся з Рыжанковым учора ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН. Польскі міністр назваў сустрэчу "азнаямленчай". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Максім Рыжанкоў і Радаслаў Сікорскі ў Нью-Ёрку. Фота: МЗС Беларусі

  16. edited

    Мінабароны паведаміла аб магчымым стварэнні фільма пра беларускіх дарадцаў, якія ўдзельнічалі ў В’етнамскай вайне Мінск і Ханой абмяркоўваюць стварэнне сумеснага дакументальнага фільма пра беларускіх вайсковых дарадцаў, якія ўдзельнічалі ў В’етнамскай вайне ў 1965–1974 гадах. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі па выніках сустрэчы ў Мінску кіраўніка ведамства Віктара Хрэніна з начальнікам Галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі генералам Нгуенам Чонгам Нгіа. Бакі таксама абмеркавалі падрыхтоўку ваенных кадраў. Паведамляецца, што цяпер у Вайсковай акадэміі Беларусі праходзяць навучанне в’етнамскія курсанты, а в’етнамскія афіцэры завяршылі курсы павышэння кваліфікацыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны

  17. edited

    Да 7 гадоў зняволення прыгавораны за хабар былы гендырэктар гродзенскага мясакамбіната, экс-дэлегат УНС Іваноў Аб гэтым паведаміла 23 верасня Генеральная пракуратура. Прыгавор вынесены Вярхоўным судом, пры гэтым нагляднае ведамства не называе як імя фігуранта, так і прадпрыемства, якім ён кіраваў. Адзначаецца, што паводле ч. 2 і 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару) абвінавачаны прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 5 тыс. базавых велічынь (225 тыс. рублёў) і пазбаўленнем на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

  18. Краіны Балтыі не ідуць на саступкі ЗША ў пытанні транзіту беларускага калію — дарадца прэзідэнта Літвы Пра гэта заявіў у інтэрв’ю LRT Radio дарадца прэзідэнта Літвы ў нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс. “Любое парушэнне санкцый ЕС будзе мець маральны аспект, а таксама юрыдычны і фінансавы. <…> Гэта будзе свайго роду маральнае прыніжэнне”, — сказаў Матулёніс. Паводле яго слоў, беларускія ўгнаенні не абавязкова павінны праходзіць транзітам праз Літву, у прыватнасці порт Клайпеды, як гэта было да ўвядзення санкцый. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 onliner.by

  19. Літоўскія памежнікі збілі дрон, які заляцеў з Беларусі з кантрабанднымі цыгарэтамі на 5,5 тыс. еўра У Шальчынінскім раёне збіты беспілотнік, які заляцеў з тэрыторыі Беларусі з 1 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт — гэта 58-ы з пачатку года перахоп падобных дронаў, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ). Інцыдэнт здарыўся каля вёскі Лішкунішкес. Адзначаецца, што, заўважыўшы беспілотнік з грузам на экране цеплавізара, памежнікі “неадкладна ўжылі сваё службовае супрацьбеспілотнае абсталяванне, у выніку чаго БПЛА пачаў пасадку ў лясістай мясцовасці”. У двух выяўленых пакетах былі дзве завадскія каробкі цыгарэт “Мінск Суперслімс”. Іх кошт ацэньваецца ў 5.510 еўра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ

  20. Долар і юань падаражэлі на біржавых таргах 23 верасня Амерыканская і кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 верасня. Курс долара вырас да 3,0205 рубля (+0,18%; +0,0054), юаня — да 4,5128 за 10 (+0,15%; +0,0067). Расійскі рубель патаннеў да 3,5954 за 100 (-0,09%; -0,0032), еўра — да 3,4416 (-0,22%; -0,0077). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Eric Prouzet / unsplash.com

  21. Older posts