Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 42 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Суд у Бостане прызнаў грамадзяніна Беларусі і ЗША вінаватым у незаконнай пастаўцы адмысловага абсталявання ў РФ 37-гадовы Кірыл Гардзей прызнаны вінаватым па трох пунктах: змова супраць ЗША, кантрабанда тавараў і экспарт спектрометра, які падлягае экспартнаму кантролю. Прыгавор будзе вынесены 12 студзеня 2027 года. Гардзей — прэзідэнт транспартна-экспедытарскай кампаніі Apelsin Logistics (Фларыда), якая мае адрас і ў Расіі. Паводле пракуратуры, у жніўні 2023 года ён арганізаваў экспарт мас-спектрометра Orbitrap Exploris GC 240 з ЗША ў Расію праз Турцыю, падаўшы падробленыя дакументы, нібыта прыбор прызначаны для Узбекістана. Пасля прыбыцця ў Турцыю абсталяванне было адпраўленае непасрэдна ў Маскву. За парушэнне экспартнага заканадаўства пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі, за кантрабанду — да 10 гадоў, за змову — да 5 гадоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Tingey Injury Law Firm / unsplash.com

Views over time

010020030040024 Sep 11:4112 Nov 01:4332224 Sep 11:41: 0 views12 Nov 01:43: 322 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Sep 2026, 11:410
12 Nov 2026, 01:43322

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.