Вераніка Станкевіч прапанаваная Каардынацыйнай Радай на пасаду прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы Рашэнне прынятае па выніках галасавання ў КР. Станкевіч — журналістка па адукацыі, мае досвед працы ў бізнесе, палітычных структурах і грамадзянскай супольнасці. З 2022 года кіруе ініцыятывай Volnyja, якая працуе з былымі палітзняволенымі і іх сем’ямі. Сярод яе прыярытэтаў — развіццё экстранай дапамогі, прэвентыўнай сацыяльнай палітыкі, падрыхтоўка да пераходнага перыяду, распрацоўка доўгатэрміновых рэформаў для будучай дэмакратычнай Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 КР