Пачобут абмеркаваў з Коўлам становішча польскай меншасці і палітвязняў у Беларусі Раней у інтэрв’ю рускамоўнаму тэлеканалу “Дождь” Коўл на пытанне, ці размаўляе ён з Аляксандрам Лукашэнкам пра дэмакратызацыю, пра тое, ці збіраецца той нейкім чынам мяняць пазіцыю ў дачыненні да грамадзян Беларусі, заявіў: “На гэты момант не. Пакуль я такое пытанне з ім не ўздымаў. Можа быць, у будучыні калі-небудзь уздыму. Я ўздымаў пытанне пра палітычных вязняў, <…> але пытанні ўнутранай палітыкі не”. ☝️Па выніках перамоў Коўла і Лукашэнкі 16 верасня ў Мінску было вызвалена 25 палітвязняў. Усе яны былі вывезеныя ў Літву (дзесяцёра пасля перабраліся ў Польшчу). У адказ ЗША знялі санкцыі з канцэрна “Беллеспаперпрам” і ААТ “Лакафарба” (базуецца ў Лідзе, Гродзенская вобласць). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Фота на старонцы Пачобута ў сацсетцы X