Выстаўленае абвінавачанне 28 фігурантам справы махлярскага кол-цэнтра Па справе вызначана 82 пацярпелыя, пераважна пажылога ўзросту. Агульная сума шкоды перавысіла 2 млн рублёў. На маёмасць абвінавачаных коштам каля 2 млн рублёў накладзены арышт, ужо кампенсавана больш за 140 тыс. рублёў. Паводле следства, кол-цэнтр займаўся завалоданнем сродкамі замежных грамадзян пад маркай брокерскіх паслуг. Удзельнікі стваралі фіктыўныя інвестыцыйныя платформы, выкарыстоўвалі падробленыя дакументы і псіхалагічны ўплыў, каб схіліць людзей да пераводу грошай. Для маскіроўкі дзейнасці яны стварылі некалькі суб'ектаў гаспадарання, арандавалі офісы і закупілі абсталяванне. Для расследавання створаная сумесная з расійскімі органамі следча-аператыўная група. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Аляксей Кісялеўскі / Следчы камітэт