Мінабароны паведаміла аб магчымым стварэнні фільма пра беларускіх дарадцаў, якія ўдзельнічалі ў В’етнамскай вайне Мінск і Ханой абмяркоўваюць стварэнне сумеснага дакументальнага фільма пра беларускіх вайсковых дарадцаў, якія ўдзельнічалі ў В’етнамскай вайне ў 1965–1974 гадах. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі па выніках сустрэчы ў Мінску кіраўніка ведамства Віктара Хрэніна з начальнікам Галоўнага палітычнага ўпраўлення В’етнамскай народнай арміі генералам Нгуенам Чонгам Нгіа. Бакі таксама абмеркавалі падрыхтоўку ваенных кадраў. Паведамляецца, што цяпер у Вайсковай акадэміі Беларусі праходзяць навучанне в’етнамскія курсанты, а в’етнамскія афіцэры завяршылі курсы павышэння кваліфікацыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны