Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 50 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Бабарыка падзякаваў кіраўніку МЗС Польшчы за сустрэчу з Рыжанковым у Нью-Ёрку Падзяку кіраўніку МЗС Польшчы Радаславу Сікорскаму за сустрэчу з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым, "нягледзячы на сённяшнія няпростыя абставіны", выказаў былы палітвязень, прэтэндэнт у прэзідэнты ў 2020 годзе Віктар Бабарыка. "Любая магчымасць для дыялогу важная, калі яна можа спрыяць паляпшэнню cтасункаў на карысць людзей Польшчы і Беларусі", — лічыць ён. З іншага боку, намкіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў каментары "Позірку" адзначыў, што цяпер няма перадумоў, каб адбываліся "двухбаковыя візіты рабочага або тым больш афіцыйнага характару паміж Польшчай і Беларуссю". ☝️Сікорскі сустрэўся з Рыжанковым учора ў Нью-Ёрку на палях Генеральнай асамблеі ААН. Польскі міністр назваў сустрэчу "азнаямленчай". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Максім Рыжанкоў і Радаслаў Сікорскі ў Нью-Ёрку. Фота: МЗС Беларусі

Views over time

020040023 Sep 13:2412 Nov 01:4337123 Sep 13:24: 0 views12 Nov 01:43: 371 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 13:240
12 Nov 2026, 01:43371

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.