Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Два кіроўцы з Сербіі затрыманыя ў Польшчы за перавозку ў рэфрыжэратары 34 мігрантаў Аб гэтым паведаміла Памежная ахова Польшчы. Кіроўцы падазраюцца ва ўдзеле ў “арганізаванай злачыннай групе і арганізацыі незаконнай перапраўкі замежнікаў з Літвы праз Польшчу ў Германію”. Адзначаецца, што мігранты перавозіліся ў рэфрыжэратары і былі схаваныя за дадатковай сцяной. Памежная служба паведамляе падрабязнасці: 14 верасня ў Познані былі спыненыя легкавы аўтамабіль “Форд” і грузавік “Рэно”. У грузавіку знаходзіліся грамадзяне Пакістана, Егіпта, Самалі, Судана, Эфіопіі, Туніса і Эрытрэі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы

  2. edited

    МУС у Гомельскай вобласці правярае гатоўнасць да дзеянняў у “асаблівых умовах” Аб правядзенні 23 верасня ў Гомельскай вобласці “комплексных камандна-штабных вучэнняў па праверцы гатоўнасці падраздзяленняў да дзеянняў у асаблівых умовах” паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў. Адзначаецца, што ў Гомелі да 18:00 абмежаваны рух з прыпыненнем транспартных сродкаў на вул. Камунараў (ад вул. Кірава да вул. Савецкай), на ўездзе ў арку дома 18 па вул. Савецкая (пад’езд да паліклінікі МУС), уездзе ў двор дома 18 па вул. Сялянскай. Таксама часткова абмежаваны рух і ўезд на тэрыторыю паркоўкі гасцініцы “Сож”. МУС папярэджвае пра “магчымае перамяшчэнне спецыяльнай і вайсковай тэхнікі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 тэлеграм-канал "Міліцыя Міншчыны"

  3. За пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% Па выніках студзеня — ліпеня 2026 года ўдзельная вага стратных арганізацый у агульнай колькасці склала 20,2% — на 3,7 працэнтнага пункта больш, чым па выніках сямі месяцаў 2021-га (16,5%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі юрыдычным асобам, на 1 жніўня 2026 года склала 68 млрд 866,5 млн рублёў — на 12,6% больш, чым на аналагічную дату 2025-га (61 млрд 172,3 млн), паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных рэгулятара. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Aaron Lefler / unsplash.com

  4. Ціханоўская: Фінляндыя выдзеліць яшчэ 100 тыс. еўра на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій Аб гэтым прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла па выніках яе сустрэч у Нью-Ёрку з міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтонен і палітычным дзяржаўным сакратаром МЗС Пасі Раяла. Сродкі накіруюць праз Міжнародны гуманітарны фонд і беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям. Адзначаецца, што гэта ўжо другі ўнёсак Фінляндыі ў фонд, які аказвае пацярпелым ад рэпрэсій фінансавую, прававую, псіхалагічную і іншую дапамогу. “Дзякуй Фінляндыі за паслядоўную салідарнасць з беларусамі. Асабліва важна, што гэтая падтрымка ператвараецца ў канкрэтную дапамогу людзям — палітвязням, вызваленым і сем’ям рэпрэсаваных”, — заявіла Ціханоўская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Joakim Honkasalo / unsplash.com

  5. ☝️ "Цэны, стоп!" І потым будзем душыцца за дэфіцытам Што будзе, калі беларускія ўлады рэалізуюць мару пра поўны кантроль над цэнамі? На першы погляд, усё проста: забараніць"няправільна" павышаць кошты, прымусіць вытворцаў і гандляроў працаваць у зададзеных рамках — і праблема вырашаная. Але эканоміка працуе крыху інакш. Калі цана перастае выконваць сваю ролю сігналу для вытворцы і пакупніка, праблема не знікае. Яна ператвараецца ў дэфіцыт, субсідыі, страты прадпрыемстваў, чэргі і ўсё большы ручны кантроль. Беларускія ўлады ўжо не раз спрабавалі змагацца з ростам коштаў адміністрацыйнымі метадамі. Але што будзе, калі такі падыход давесці да лагічнага канца? Ці можна з дапамогай камп'ютараў, вялікіх даных і нават штучнага інтэлекту цалкам замяніць рынкавы механізм? Чаму татальны кантроль над цэнамі б'е па прадпрымальніцкай ініцыятыве? І галоўнае — што рабіць з коштамі імпартных тавараў, калі беларускі чыноўнік проста не можа загадаць кітайскаму або расійскаму пастаўшчыку прадаваць танней? Эксперымент з поўным рэгуляваннем ужо праводзіўся — і гісторыя добра паказвае, чым ён можа скончыцца. Пра тое, чаму забараніць рост цэнаў значна прасцей, чым забараніць дэфіцыт, і чаму барацьба з «хаатычна складзенымі цэнамі» можа прывесці назад да талонаў і чэргаў, чытайце ў матэрыяле эканаміста Алеся Гудзія для @pozirkonline. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  6. edited

    Лукашэнка разлічвае на пашырэнне “ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва” з Саудаўскай Аравіяй Мінск адкрыты для “шчырага дыялогу” з Эр-Рыядам і “пашырэння супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнай цікавасці. Аб гэтым Лукашэнка заявіў, віншуючы 23 верасня з Нацыянальным днём караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і наследнага прынца, прэм’ер-міністра гэтай дзяржавы Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда. “З павагай адзначаю, што нават ва ўмовах ваенна-палітычнай напружанасці ў рэгіёне саудаўскі народ пад вашым кіраўніцтвам праяўляе стойкасць, адзінства і салідарнасць”, — цытуе віншавальніка яго прэс-служба. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 newgrodno.by

  7. Дарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча Аляксандр Мілінкевіч “быў адначасова ўвасабленнем беларускасці, інтэлігентнасці і яшчэ адной рэдкай якасці — арыстакратызму, сапраўднай шляхетнасці без якой-небудзь фанабэрыі”, заявіў дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч на XXIII Мінскім форуме (праходзіць у Варшаве 22–23 верасня). Форум пачаўся з панельнай дыскусіі на тэму “Аляксандр Мілінкевіч: яго спадчына”, прысвечанай памяці беларускага палітыка і грамадскага дзеяча. Церашковіч выказаў падзяку ад імя тысяч бацькоў, чые дзеці вучыліся ў Польшчы па праграме імя Каліноўскага, да якой Мілінкевіч меў непасрэднае дачыненне. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 асабісты архіў Церашковіча

  8. edited

    Кіраўнік МЗС Польшчы пагаварыў у Нью-Ёрку з Рыжанковым, назваў сустрэчу “азнаямленчай” Сустрэча з міністрам замежных спраў Беларусі Максімам Рыжанковым адбылася ў межах Генеральнай Асамблеі ААН. Аб гэтым паведамляе партал Onet. Па выніках Сікорскі параўнаў перспектывы нармалізацыі двухбаковых адносін з “пралескай, якая можа заквітнець пры спрыяльных умовах”. Сікорскага спыталі, ці азначае сустрэча, што польскі ўрад прызнае рэжым Лукашэнкі. “Як дзяржава мы прызнаем іншыя дзяржавы, а не ўрады”, — адказаў ён. ✅ Падрабязнасці 🗝Без VPN 📷 МЗС Польшчы

  9. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 23 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Лекцыя "Іване, ты жывеш!" у Варшаве (Музей вольнай Беларусі, Foksal 11, 18:30) ▪️Лекцыя Ігара Бабкова пра жаночую паэзію ў Мінску (музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, 18:30)

  10. edited

    🌙 Галоўныя навіны 22 верасня: ❗️СБУ паведаміла пра затрыманне у Кіеве агента ФСБ — трапіла ва Украіну праз Беларусь, планавала забойства расійскага апазіцыянера 🤝 Для маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму 📣 Ідэалагічная праца ў вайсковым блоку Беларусі вядзецца на ўсіх узроўнях — галоўны ідэолаг УС ☝️ На ГА ААН Ціханоўская заклікала знайсці прызнаванае ўсімі рашэнне для беларусаў, якія засталіся без дакументаў ❌ Ніводная краіна ЕС не можа ўдзельнічаць у калійнай здзелцы ЗША з Беларуссю 📷 Рэдкі грыб трапіўся жыхару Бараўлян Крынiца: pristalica.by

  11. edited

    Трамп: У Беларусі шмат калію, а нашым фермерам патрэбныя добрыя цэны Зацікаўленасць у куплі беларускіх мінеральных угнаенняў пацвердзіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, адказваючы на пытанні журналістаў 22 верасня на сумесным брыфінгу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. “У Беларусі шмат калію, а нашым фермерам патрэбныя добрыя цэны, і мы хочам атрымаць цану ніжэйшую, чым у Канадзе”, — сказаў Трамп. Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, ЗША працягнуць супрацоўніцтва з Канадай, аднак Беларусь “хацела б прадаваць калій па значна ніжэйшай цане”. Пры гэтым, паводле слоў Трампа, ён не баіцца, што ўгода з Мінскам па каліі зможа ўмацаваць пазіцыі Расіі ў вайне супраць Украіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Офіс прэзідэнта Украіны / стоп-кадр: "Позірк"

  12. edited

    МАРГ выявіў парушэнні пры продажы піратэхнікі ў гандлёвых цэнтрах "Экспабел" і "Заслаўскі" У ГЦ "Экспабел" (Мінскі раён) ТАА "Фейер пар" прадавала піратэхніку ("Мерын", "Чараўніцтва", "WINNIE POOH", "STARLIGHT", "ДУЭТ" і інш.), рознічны гандаль якой у Беларусі забаронены. У ГЦ "Заслаўскі" таксама прадавалі забароненыя для рознічнага продажу вырабы ("Зорны россып", "Контрабанда" і інш.). Прадаўцам выдадзены прадпісанні аб спыненні рэалізацыі. З 3 студзеня 2025 года дзейнічае пастанова ўрада № 3, якая забараняе рознічны і аптовы гандаль большасцю відаў піратэхнікі — петардамі, салютамі, феерверкамі, ракетамі, рымскімі свечкамі. ☝️Забарона ўведзена з-за росту траўмаў, асабліва сярод дзяцей і падлеткаў. У сакавіку ў Магілёве падлетак атрымаў траўмы ад выбуху петарды. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 yandex.ru

  13. edited

    "Гродно Азот" предупредил о "пусковых операциях" после ремонта, утверждает, что "угрозы экологии" нет Во время разогрева оборудования технологический газ сбрасывается на факельную установку, где сжигается. Это может продолжаться несколько суток — до получения готового аммиака. Над заводом в это время можно видеть открытое пламя. Предприятие утверждает, что "угрозы городу, экологии, жителям и работникам нет". Подобные сообщения заводское издание публикует регулярно — например, в апреле сообщалось о внеплановой остановке цеха аммиак-3 и кратковременном сжигании газа на факеле. Тогда также заявлялось об отсутствии поводов для беспокойства. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 "Гродненский химик"

  14. edited

    Шесть банков сообщили о нововведениях в работе с клиентами "Альфа Банк" вводит комиссию 15% за прием наличных российских рублей через кассу для зачисления на счет физлица-нерезидента. 17 сентября — для новых счетов, с 20 октября — для открытых до 16 сентября. "Белагропромбанк" с 1 октября снижает ставки по действующим жилищным кредитам, если они превышают 15,5% годовых. "БелВЭБ" приостановил до 20 октября пополнение срочных депозитов юрлиц и ИП в рублях по договорам со ставкой от 5,35% и выше. "Белгазпромбанк" ввел дифференцированную ставку по текущему счёту в рублях при выпуске карточки БЕЛКАРТ "Максимум" — от 0,001% до 3% в зависимости от остатка. "Нео Банк Азия" будет брать 15% за приём наличных российских рублей от физлиц-нерезидентов. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Страница "Альфа-Банка" в "Фейсбуке"

  15. СБУ сообщила о задержании в Киеве агента ФСБ — попала в Украину через Беларусь, планировала убийство российского оппозиционера Служба безопасности Украины задержала в Киеве женщину, которую называют "киллером ФСБ". По данным ведомства, она получила задание ликвидировать российского оппозиционера, который с 2022 года воюет за Украину и работает тренером по кикбоксингу. Женщина должна была застрелить его из пистолета возле одного из столичных спортзалов. СБУ утверждает, что задержанная — безработная жительница временно оккупированного Мелитополя, завербованная в обмен на закрытие дела о хранении наркотиков. При обыске в гостиничном номере изъяты оружие и смартфон для связи с куратором. Возбуждено дело о госизмене, женщина под стражей, ей грозит пожизненное лишение свободы. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 СБУ

  16. edited

    Амаль па ўсёй Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы У 113 раёнах Беларусі са 118 дазволена свабоднае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. У пяці раёнах дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў. Абмежаванні распаўсюджваюцца на Шчучынскі, Мастоўскі, Ваўкавыскі, Бераставіцкі і Свіслацкі раёны (усе — Гродзенская вобласць). Забарона на наведванне лясоў не ўводзілася нідзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позiрк"

  17. edited

    Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 800 кг мясных вырабаў У ноч на 18 верасня ў Бранскай вобласці спынена чарговая спроба незаконнага ўвозу мясной прадукцыі з Беларусі, паведаміла 22 верасня Федэральная служба РФ па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд). Адзначаецца, што расійскі перавозчык набыў гатовую мясную прадукцыю на адным з гомельскіх прадпрыемстваў, якое не ўнесена ў рэестр Мытнага саюза, які дае права на экспарт у Расію. “Небяспечная прадукцыя вернутая на сумежную тэрыторыю. Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Падатковыя органы Расіі апавешчаныя пра яго дзейнасць“ — гаворыцца ў паведамленні. ☝️Ад пачатку года Рассельгаснагляд спыніў увоз больш як 24 т прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, якая перамяшчаецца без ветэрынарных суправаджальных дакументаў, у тым ліку абыходзячы афіцыйныя пункты ветэрынарнага кантролю. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belarus24.by

  18. Для маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму За студзень — жнівень 2026 года ў Беларусі было пабудавана 19.615 кватэр для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — у 1,5 раза менш, чым за аналагічны перыяд 2021-га (29.169), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. У Беларусі 542 тыс. сем’яў стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 верасня на нарадзе аб перспектывах жыллёвага будаўніцтва і эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 domovita.by

  19. У Гомельскай вобласці тэрабарона вучыцца змагацца з беспілотнікамі з улікам “блізкасці да Украіны” Барацьба з беспілотнікамі ўмоўнага праціўніка з дапамогай турэляў адпрацоўваецца 22 верасня на камандна-штабных вучэннях з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны ў Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў, што на вучэнні вынесеныя “пытанні, якія ўласцівыя сучаснаму вядзенню баявых дзеянняў”. “Гэта дзеянні штурмавікоў; актыўнае прымяненне FPV-дронаў для паражэння бронеаб’ектаў, укрыццяў ды розных іншых збудаванняў; пошук і вядзенне выведкі з выкарыстаннем сродкаў мабільнасці, такіх як матацыклы, квадрацыклы ды іншыя элементы, якія выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы і могуць быць актыўна выкарыстаныя, у тым ліку для абароны нашай дзяржавы" — сказаў Муравейка. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Мінабароны

  20. edited

    На ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, знаходзіцца 542 тыс. сем’яў У Беларусі 542 тыс. сем’яў знаходзіцца на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 верасня на нарадзе аб перспектывах жыллёвага будаўніцтва і эфектыўнасці выкарыстання арэнднага жылля. “І ўсе яны спадзяюцца як мага хутчэй атрымаць ключы ад дома або кватэры”, — цытуе палітыка яго прэс-служба. Пры гэтым, паводле яго слоў, гаворка ідзе ў тым ліку пра людзей, якія ўжо маюць жыллё, але могуць мець патрэбу ў “дадатковых квадратных метрах”. Лукашэнка заявіў, што ў 2026–2030 гадах з дзяржпадтрымкай плануецца пабудаваць 6,5 млн кв. м жылля, у тым ліку 5 млн кв. м — арэнднага. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  21. Older posts