Коўл не абмяркоўвае з Лукашэнкам унутраную палітыку і дэмакратызацыю, прапануе яму быць пасярэднікам паміж Масквой і Кіевам Пра жаданне наладзіць "нармальныя стасункі" паміж Беларуссю і ЗША, каб "можна было зноў адкрыць амбасады", заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл у інтэрв'ю тэлеканалу "Дождж". "Для мяне самае галоўнае — вызваліць людзей, — заявіў прадстаўнік Вашынгтона. — А наконт таго, што кагосьці могуць арыштаваць, я чуў самыя розныя лічбы. Хтосьці кажа нуль, хтосьці кажа сотні людзей, 900 чалавек і гэтак далей. Для мяне гэта не галоўнае". Адказваючы на пытанне пра дэталі сустрэч з Лукашэнкам, прадстаўнік ЗША сказаў, што звычайна яны размаўляюць "тры-чатыры гадзіны, абмяркоўваючы самыя розныя тэмы". Коўл таксама сказаў пра тое, што кіраўнік Беларусі мог бы стаць пасярэднікам паміж Расіяй і Украінай. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: sb.by