Ад пачатку года ў Гродзенскай вобласці восем дзяцей сталі ахвярамі злачынстваў, здзейсненых членамі сям'і З іх пяць дзяцей пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, трое — ад злачынстваў супраць жыцця і здароўя, а таксама пагрозы забойствам, паведамляе Генпракуратура. У трох выпадках "праз рэальную пагрозу" дзяцей забралі з сям'і. Таксама ў Гродзенскай вобласці зафіксаваныя факты хатняга гвалту ў дачыненні да непаўналетніх. Ад пачатку года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 17 чалавек, якія ўчынілі правапарушэнні супраць уласных дзяцей. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: magnific.com