Літоўскія памежнікі збілі дрон, які заляцеў з Беларусі з кантрабанднымі цыгарэтамі на 5,5 тыс. еўра У Шальчынінскім раёне збіты беспілотнік, які заляцеў з тэрыторыі Беларусі з 1 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт — гэта 58-ы з пачатку года перахоп падобных дронаў, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ). Інцыдэнт здарыўся каля вёскі Лішкунішкес. Адзначаецца, што, заўважыўшы беспілотнік з грузам на экране цеплавізара, памежнікі “неадкладна ўжылі сваё службовае супрацьбеспілотнае абсталяванне, у выніку чаго БПЛА пачаў пасадку ў лясістай мясцовасці”. У двух выяўленых пакетах былі дзве завадскія каробкі цыгарэт “Мінск Суперслімс”. Іх кошт ацэньваецца ў 5.510 еўра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ