Праверка боегатоўнасці праходзіць у ВПС і войсках СПА Пра пачатак праверкі боегатоўнасці злучэнняў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны паведаміў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. "ВПС і войскі СПА і ў мірны час выконваюць задачы па баявым дзяжурстве, ахове паветраных межаў не толькі нашай краіны, але і знешняга перыметра Саюзнай дзяржавы. Таму яны заўсёды павінны быць гатовыя выканаць раптоўна ўзнікаючыя задачы", — цытуюць яго дзяржСМІ. Для правяраемых распрацавана "складаная і дынамічная паветраная абстаноўка", у ёй будзе разыграна больш за 70 эпізодаў. Для абазначэння ўмоўнага праціўніка будзе задзейнічана авіяцыя не толькі Мінабароны, але і МНС, Дзяржпагранкамітэта, ДТСААФ, сказаў дзяржсакратар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: airforce.ru