Да 7 гадоў зняволення прыгавораны за хабар былы гендырэктар гродзенскага мясакамбіната, экс-дэлегат УНС Іваноў Аб гэтым паведаміла 23 верасня Генеральная пракуратура. Прыгавор вынесены Вярхоўным судом, пры гэтым нагляднае ведамства не называе як імя фігуранта, так і прадпрыемства, якім ён кіраваў. Адзначаецца, што паводле ч. 2 і 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару) абвінавачаны прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 5 тыс. базавых велічынь (225 тыс. рублёў) і пазбаўленнем на 5 гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 сайт Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу