Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 28 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    2.633.070 оттенков края света. Как увидеть Лиссабон не глазами туриста? Лиссабон умеет оставаться в памяти совершенно неожиданными деталями. Не только желтыми трамваями, океаном и знаменитыми видами, но и вкусом свежей рыбы, закатом с борта яхты, полетом над городом или даже обычной сеточкой от бутылки портвейна. Рассказываем, как прожить Лиссабон чуть иначе — прикоснуться к его истории, выйти в Атлантику с местными рыбаками, увидеть Португалию с высоты и своими руками приготовить паштел-де-ната. Читайте наш материал о 2,6 млн оттенках Лиссабона, которые каждый может увидеть по-своему. Без VPN 📷 myportugalmoments.pt

  2. 37 краін АБСЕ заклікалі ўлады Беларусі вызваліць усіх палітвязняў і спыніць рэпрэсіі Сумесную заяву 17 верасня на пасяджэнні АБСЕ абвясціў пастаянны прадстаўнік Даніі. Заяву ад імя нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ падтрымалі Бельгія, Балгарыя, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Славакія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швецыя і Эстонія. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 АБСЕ

  3. edited

    За дачыненне да кантрабанды затрыманы грамадзянін Польшчы, беларускія цыгарэты ён хаваў у камбайне Аб затрыманні 58-гадовага грамадзяніна Польшчы, датычнага да кантрабанды цыгарэт з Беларусі, паведаміла Памежная ахова краіны. Паводле яе інфармацыі, супрацоўнікі заставы ў Кузніцы заўважылі “аб’ект, які скідаў скруткі”, і накіраваліся на месца. Яны выявілі, як мужчына грузіў у камбайн кардонныя скрынкі з цыгарэтамі. Усяго памежнікі канфіскавалі шэсць 6 скруткаў з больш чым 1,5 тыс. пачкаў цыгарэт. Іх арыенціровачны кошт склаў каля 31 тыс. злотых (больш за 8.100 долараў). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы

  4. Для вызваленых палітвязняў сабрана больш за 35 тыс. еўра, на шэлтары пераведзена 40% заяўленай сумы 35.088 еўра сабрана менш чым за двое сутак у рамках экстраннага збору фонду салідарнасці BySol для 25 вызваленых 16 верасня палітвязняў, вынікае са звестак на яго старонцы. Як адзначаў “Позірк”, заяўленыя 25 тыс. еўра (па 1 тыс. кожнаму вызваленаму) былі сабраныя менш чым за шэсць гадзін пасля адкрыцця збору. Збор будзе актыўны да 16 кастрычніка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 фэйсбук Asta Andrijauskienė

  5. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 18 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Сустрэча "Берасцейскі край. Гісторыя. Традыцыі. Людзі" ў Брэсце (археалагічны музей "Бярэсце", Крэпасны праезд, 15, 15:00) ▪️ SAMOGULOV у Вільнюсе (Zuikio daržas, Kauno g. 3a, 21:00) ▪️Фестываль "Крынкі. Спадчына памежжа" ў Крынках (GOK у Крынках, Каўказская сінагога, вул. Пілсудскага, 5, 17:00) ▪️Выстава Аляксандра Адамава "hyperMother. Shared Breathing" у Варшаве (Музей вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, 14:00) ▪️Паказ мультфільма "Рапунцэль" у Сопаце (Mara Hub, ul. Jacka Malczewskiego, 21, 19:00) ▪️Канферэнцыя да 150-годдзя Цёткі ў Вільнюсе (візіт-цэнтр Сейма Літвы, Gedimino pr. 60, 10:00)

  6. edited

    🌙 Галоўныя навіны 17 верасня: ☝🏻Камітэт па абароне журналістаў заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх прадстаўнікоў СМІ 🇱🇹 Наўседа: Мы не надзелі ружовыя акуляры — бачым Лукашэнку такім, якім ён ёсць 🇬🇪 Чарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі 🙅У дзень вывазу палітвязняў Літва ўпершыню за тыдзень не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі 🇱🇻 Прэм’ер-міністр Латвіі выступіў за захаванне ціску на рэжым Лукашэнкі 📷 Мірскі замак, Інстытут гісторыі НАН Беларусі

  7. edited

    Назначены новый глава УВД Витебского облисполкома и первый замминистра по ЧС О принятии Александром Лукашенко 17 сентября кадровых решений сообщила его пресс-служба. Начальником управления внутренних дел Витебского облисполкома назначен Александр Купченя. Купченя начинал карьеру в МВД в должности участкового инспектора по делам несовершеннолетних Октябрьского РУВД. К 2016 году занял должность начальника управления охраны правопорядка и профилактики ГУВД Мингорисполкома, получив звание подполковника милиции. Находился на этом посту во время массовых протестов 2020 года. Позднее стал полковником. Возглавил главное управление охраны правопорядка и профилактики милиции общественной безопасности МВД. Первым заместителем министра по чрезвычайным ситуациям стал полковник внутренней службы Сергей Лапанович, ранее работавший в структурах Минского областного управления МЧС. В 2018 году был назначен начальником этого же управления. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Коллаж: "Позірк"

  8. edited

    Люди с “российским следом” в системе белорусской власти концентрируются в сообществах силовиков — исследование Единой “руки Москвы” в структуре правящего в Беларуси режима нет. К такому выводу пришли эксперты Центра новых идей (ЦНИ) в представленном 17 сентября исследовании “Анатомия белорусской власти. Карта связей правящей элиты“. Его авторами выступили журналист Юрий Дракохруст и общественный деятель, член совета ЦНИ Антон Родненков. Как отмечается, были собраны данные о 271 представителе “правящей элиты“. Исследование содержит информацию почти о 3,5 тыс. биографических связей между ними. Связи выведены из биографий в открытых источниках и учитывают совместную работу в одном учреждении и совместное обучение в одном вузе. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 mfa.gov.by

  9. Рэтранслятары для расійскіх БПЛА разгорнутыя ў чатырох населеных пунктах Гомельскай вобласці — украінскі маніторынгавы рэсурс На працягу мінулага і гэтага тыдня на тэрыторыі Беларусі ў раёнах Хойнікаў, Дзербінкі, Махновічаў і Буда-Сафіеўкі, усе ў Гомельскай вобласці, была выяўленая праца чатырох рэтранслятараў для сувязі і кіравання рэактыўнымі БПЛА. Пра гэта паведамляе ўкраінскі маніторынгавы канал "єРадар". Афіцыйна інфармацыя не пацверджаная. Паводле рэсурсу, рэтранслятары істотна павялічылі далёкасць палёту беспілотнікаў, дазволіўшы ім дасягаць мяжы з Польшчай. Адзначаецца, што дзякуючы гэтым рэтранслятарам аператары маглі кіраваць БПЛА ў рэжыме рэальнага часу і нанесці 13 верасня ўдары па ўкраінскім цягніку і аўтазаправачных станцыях паблізу польскай мяжы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "єРадар"

  10. Прэм’ер-міністр Латвіі выступіў за захаванне ціску на рэжым Лукашэнкі Прэм’ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс на сустрэчы са спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам заявіў, што Рызе неабходна захоўваць палітычны і санкцыйны ціск на Мінск. Латвія таксама падтрымлівае пашырэнне і ўзмацненне санкцый ЕС. Кулбергс станоўча ацаніў вызваленне 25 беларускіх палітвязняў, але адзначыў, што істотных зменаў у дзеяннях беларускіх уладаў няма. Паводле яго, працягваюцца рэпрэсіі, падтрымка Расіі ў вайне супраць Украіны і выкарыстанне міграцыі як інструмента ціску. Коўл таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам Латвіі бяспеку ўсходняй мяжы і сітуацыю з нелегальнай міграцыяй. Напярэдадні ў Вільнюсе ён сустракаўся з кіраўніцтвам Літвы, а пасля візіту ў Мінск 25 палітзняволеных былі вывезеныя ў Літву. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  11. edited

    У дзень вывазу палітвязняў Літва ўпершыню за тыдзень не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі Ніводнай спробы пранікнення нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі не зафіксавала Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы 16 верасня, калі з Беларусі ў гэтую Балтыйскую краіну была вывезеная група палітвязняў. Да гэтага сем дзён запар САДМ адзначала актыўнасць нелегалаў. Паводле падлікаў “Позірку”, праведзеных на падставе аператыўных сутачных звестак службы, з 9 па 15 верасня было зарэгістравана 132 спробы пераходу, што склала 8,6% усіх спробаў (1.540) з пачатку года на літоўскім кірунку. 16 верасня прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус на сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам заявіў, што “дыпламатычнае ўзаемадзеянне ЗША з Беларуссю“ спрыяла “вызваленню палітвязняў, а таксама зніжэнню ўзроўню гібрыдных пагроз і напружанасці ў рэгіёне”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 smartpress.by

  12. edited

    Больш за 300 латвійскіх кампаній працягваюць гандляваць з Беларуссю і Расіяй У Латвіі зарэгістраваная 331 кампанія, якая купляе або прадае тавары ў Беларусі ці Расіі. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне Латвіі. У спісе ёсць і вядомыя латвійскія кампаніі, сярод іх Grindeks, Lauma Fabrics, Lauma Lingerie, Olpha і іншыя. Спіс абнаўляецца раз на месяц, а яго публікацыя стала магчымай пасля змяненняў у латвійскім заканадаўстве ў чэрвені 2026 года. Пры гэтым Рыга заяўляе аб значным скарачэнні эканамічных сувязяў з Беларуссю і Расіяй: імпарт з гэтых краін, паводле афіцыйных звестак, знізіўся на 91% — з €2,129 млрд у 2022 годзе да €193 млн у 2025-м. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gorod.lv

  13. Российские шпионы-дипломаты в Италии пытались вербовать белорусов для совершения диверсий в Европе Об этом пишет итальянское издание Il Riformista. В центре внимания итальянских властей оказались Иван Горбачев и Михаил Астахов — военно-морской атташе и его заместитель в посольстве России в Риме соответственно. Они, как утверждается, связаны с ГРУ Минобороны РФ. Оба были высланы из страны в июле 2026 года после вмешательства прокуратуры Рима “в связи с передачей ими секретной информации“. Согласно выводам следствия, оказавшимся в распоряжении СМИ, Горбачев и Астахов представляют собой “острие копья” российской шпионской сети в Италии — наиболее заметную часть, которая “выходит за рамки военных вопросов и нацелена на получение информации и налаживание связей там, где определяются вопросы безопасности страны”. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 aa.com.tr

  14. На учениях в западных областях Беларуси отрабатывается прикрытие границы от диверсантов “Задачи по прикрытию государственной границы Беларуси“ отрабатывает “подразделение одной из механизированных бригад“ в рамках командно-штабных учений с войсками Западного оперативного командования (ЗОК), сообщило 17 сентября Минобороны. “Военнослужащие оборудуют и несут службу на блокпостах, ведут борьбу с живой силой и техникой условного противника, оперативно реагируют на поступающие вводные“, — говорится в релизе. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 t.me/zapadny_rubesz

  15. edited

    Вераніка Станкевіч стала кандыдатам на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Яе вылучылі “Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду” у Каардынацыйнай радзе. Структура, як паведамляецца ў тэлеграм-канале КР, прапануе правесці слуханні па яе кандыдатуры на наступным агульным паседжані ды выставіць пытанне на галасаванне. Вядома, што Станкевіч 30 гадоў, яна лідар ініцыятывы "Вольныя" і жонка журналіста, былога палітвязня Аляксандра Івуліна. Пазіцыю прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы да 9 жніўня займала Вольга Зазулінская, якая цяпер кіруе Місіяй дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве. Святлана Шаціліна, якая раней узначальвала місію, была абраная ў КР і працягне там сваю працу, у тым ліку па ўкраінскім напрамку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://bsj.by

  16. edited

    Абгарэлы труп мужчыны знойдзены ў трактары ў Астравецкім раёне Як паведамляе мясцовая раённая газета “Астравецкая праўда”, жыхар вёскі “заўважыў дым, які ішоў з боку поля, і ўбачыў, як гарыць трактар”. ☝️Падрабязнасці гэтага пажару не адлюстраваныя ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ostrovets.by

  17. edited

    Ваенныя аташэ пяці краін НАТО "змаглі асабіста пераканацца" ў абарончым характары вучэнняў на захадзе Беларусі — Мінабароны За манеўрамі назіралі аташэ Балгарыі, Венгрыі, Турцыі, ЗША і Чэхіі. Яны азнаёміліся з адпрацоўкай узаемадзеяння авіяцыі і мотастралковых падраздзяленняў. Вучэнні праходзяць 15–18 верасня на трох палігонах у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Начальнік Генштаба Павел Муравейка заявіў, што яны "не нясуць нікому пагрозы". Аднак замежныя СМІ звярнулі ўвагу, што манеўры ідуць недалёка ад Сувалкскага калідора — "слабага звяна" НАТО, заняцце якога беларускімі і расійскімі войскамі адрэзала б краіны Балтыі ад ЕС і злучыла Гродзенскую вобласць з Калінінградам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны

  18. Урад зацвердзіў пагадненне з Кыргызстанам аб прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў Дакумент быў падпісаны 5 чэрвеня 2026 года ў Бішкеку падчас афіцыйнага візіту прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына. Згодна з пагадненнем, бакі ўзаемна прызнаюць пасведчанні кіроўцы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі дзвюх дзяржаў. Таксама прадугледжана магчымасць абмену вадзіцельскіх пасведчанняў без здачы тэарэтычных і практычных экзаменаў пасля атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ppt-online.org

  19. edited

    Украіна і РФ правялі на тэрыторыі Беларусі чарговы абмен целамі загінулых Аб праведзеным у пункце пропуску Новая Гута ў Гомельскай вобласці (з украінскага боку — Новыя Ярылавічы) чарговым абмене целамі расійскіх і ўкраінскіх вайскоўцаў паведамілі беларускія дзяржСМІ. Паводле іх звестак, Расія перадала Украіне 252 целы загінулых, Украіна — 23. Атрыманне 252 целаў пацвердзіў Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі (Украіна). Папярэдні абмен адбыўся 13 жніўня. Тады ўкраінскаму боку перадалі 261 цела, расійскаму — 24. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 eng.belta.by

  20. У студзені — жніўні з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней У студзені — жніўні 2026 года за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 2 млн 45,4 тыс. квадратных метраў жылля — на 11,7% менш, чым годам раней (2 млн 316,2 тыс.), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. З дзяржаўнай падтрымкай ўведзена 274,9 тыс. кв. м (429,9 тыс.; менш у 1,6 раза). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Artem Labunsky / unsplash.com

  21. Older posts