Украіна і РФ правялі на тэрыторыі Беларусі чарговы абмен целамі загінулых Аб праведзеным у пункце пропуску Новая Гута ў Гомельскай вобласці (з украінскага боку — Новыя Ярылавічы) чарговым абмене целамі расійскіх і ўкраінскіх вайскоўцаў паведамілі беларускія дзяржСМІ. Паводле іх звестак, Расія перадала Украіне 252 целы загінулых, Украіна — 23. Атрыманне 252 целаў пацвердзіў Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі (Украіна). Папярэдні абмен адбыўся 13 жніўня. Тады ўкраінскаму боку перадалі 261 цела, расійскаму — 24. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 eng.belta.by