Рэтранслятары для расійскіх БПЛА разгорнутыя ў чатырох населеных пунктах Гомельскай вобласці — украінскі маніторынгавы рэсурс На працягу мінулага і гэтага тыдня на тэрыторыі Беларусі ў раёнах Хойнікаў, Дзербінкі, Махновічаў і Буда-Сафіеўкі, усе ў Гомельскай вобласці, была выяўленая праца чатырох рэтранслятараў для сувязі і кіравання рэактыўнымі БПЛА. Пра гэта паведамляе ўкраінскі маніторынгавы канал "єРадар". Афіцыйна інфармацыя не пацверджаная. Паводле рэсурсу, рэтранслятары істотна павялічылі далёкасць палёту беспілотнікаў, дазволіўшы ім дасягаць мяжы з Польшчай. Адзначаецца, што дзякуючы гэтым рэтранслятарам аператары маглі кіраваць БПЛА ў рэжыме рэальнага часу і нанесці 13 верасня ўдары па ўкраінскім цягніку і аўтазаправачных станцыях паблізу польскай мяжы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "єРадар"