Больш за 300 латвійскіх кампаній працягваюць гандляваць з Беларуссю і Расіяй У Латвіі зарэгістраваная 331 кампанія, якая купляе або прадае тавары ў Беларусі ці Расіі. Пра гэта паведамляе Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне Латвіі. У спісе ёсць і вядомыя латвійскія кампаніі, сярод іх Grindeks, Lauma Fabrics, Lauma Lingerie, Olpha і іншыя. Спіс абнаўляецца раз на месяц, а яго публікацыя стала магчымай пасля змяненняў у латвійскім заканадаўстве ў чэрвені 2026 года. Пры гэтым Рыга заяўляе аб значным скарачэнні эканамічных сувязяў з Беларуссю і Расіяй: імпарт з гэтых краін, паводле афіцыйных звестак, знізіўся на 91% — з €2,129 млрд у 2022 годзе да €193 млн у 2025-м. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gorod.lv