Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 13 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

У дзень вывазу палітвязняў Літва ўпершыню за тыдзень не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі Ніводнай спробы пранікнення нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі не зафіксавала Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы 16 верасня, калі з Беларусі ў гэтую Балтыйскую краіну была вывезеная група палітвязняў. Да гэтага сем дзён запар САДМ адзначала актыўнасць нелегалаў. Паводле падлікаў “Позірку”, праведзеных на падставе аператыўных сутачных звестак службы, з 9 па 15 верасня было зарэгістравана 132 спробы пераходу, што склала 8,6% усіх спробаў (1.540) з пачатку года на літоўскім кірунку. 16 верасня прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус на сустрэчы са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам заявіў, што “дыпламатычнае ўзаемадзеянне ЗША з Беларуссю“ спрыяла “вызваленню палітвязняў, а таксама зніжэнню ўзроўню гібрыдных пагроз і напружанасці ў рэгіёне”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 smartpress.by

Views over time

010020030040017 Sep 16:4412 Nov 01:4335917 Sep 16:44: 0 views12 Nov 01:43: 359 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Sep 2026, 16:440
12 Nov 2026, 01:43359

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.