Вераніка Станкевіч стала кандыдатам на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Яе вылучылі “Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду” у Каардынацыйнай радзе. Структура, як паведамляецца ў тэлеграм-канале КР, прапануе правесці слуханні па яе кандыдатуры на наступным агульным паседжані ды выставіць пытанне на галасаванне. Вядома, што Станкевіч 30 гадоў, яна лідар ініцыятывы "Вольныя" і жонка журналіста, былога палітвязня Аляксандра Івуліна. Пазіцыю прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы да 9 жніўня займала Вольга Зазулінская, якая цяпер кіруе Місіяй дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве. Святлана Шаціліна, якая раней узначальвала місію, была абраная ў КР і працягне там сваю працу, у тым ліку па ўкраінскім напрамку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://bsj.by