Ваенныя аташэ пяці краін НАТО "змаглі асабіста пераканацца" ў абарончым характары вучэнняў на захадзе Беларусі — Мінабароны За манеўрамі назіралі аташэ Балгарыі, Венгрыі, Турцыі, ЗША і Чэхіі. Яны азнаёміліся з адпрацоўкай узаемадзеяння авіяцыі і мотастралковых падраздзяленняў. Вучэнні праходзяць 15–18 верасня на трох палігонах у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Начальнік Генштаба Павел Муравейка заявіў, што яны "не нясуць нікому пагрозы". Аднак замежныя СМІ звярнулі ўвагу, што манеўры ідуць недалёка ад Сувалкскага калідора — "слабага звяна" НАТО, заняцце якога беларускімі і расійскімі войскамі адрэзала б краіны Балтыі ад ЕС і злучыла Гродзенскую вобласць з Калінінградам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінабароны