Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Прэм’ер Літвы на сустрэчы з Коўлам падзякаваў ЗША за актыўны ўдзел у вырашэнні пытанняў, звязаных з Беларуссю Актыўны дыпламатычны ўдзел ЗША ва ўрэгуляванні пытанняў, звязаных з Беларуссю, дапамагае зніжаць гібрыдныя пагрозы і напружанасць у рэгіёне. Пра гэта, паводле інфармацыі ўрада Літвы, 16 верасня заявіў прэм’ер-міністр Міндаўгас Сінкявічус на сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. “Акрамя гуманітарнага аспекту вашай дзейнасці, урад Літвы асабліва шануе тое, што Вашынгтон надае ўвагу бяспецы Літвы і ўсяго нашага рэгіёну. Дыпламатычны ўдзел ЗША дапамагае зніжаць гібрыдныя пагрозы і ўсё большую напружанасць у рэгіёне і тым самым спрыяе большай стабільнасці і бяспецы. Гэта асабліва важна ў гэтыя неспакойныя часы”, — сказаў Сінкявічус. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ Анлайн "Позірку" па тэме 📷 Фота: сайт урада Літвы

  2. edited

    Беларусь за сем месяцаў паставіла ў Грузію амаль 1,5 млн яек — статыстыка У студзені — ліпені 2026 года імпарт харчовых яек у Грузію ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года вырас амаль у 28 разоў, паведаміў тэлеграм-канал Tbilisi Life са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнай службы статыстыкі краіны (Сакстат). Паводле даных Сакстата, калі за першыя сем месяцаў мінулага года краіна закупіла 683 тыс. яек на 36,3 тыс. долараў, то за аналагічны перыяд гэтага года ў Грузію было імпартавана 18,881 млн яек на 1,362 млн долараў. ☝️У ліпені Tbilisi Life паведамляў, што Грузія рэзка павялічыла імпарт беларускіх нафтапрадуктаў ва ўмовах абмежавання паставак з Расіі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Max Kukurudziak / unsplash.com

  3. За восем месяцаў 2026 года ВУП вырас на 1,9% — Белстат Індэкс-дэфлятар ВУП за восем месяцаў у гадавым выражэнні павялічыўся на 13%. Гэты індыкатар вымярае сярэдняе змяненне цэн на ўсе тавары і паслугі, вырабленыя ў краіне за год. Ён роўны адносінам намінальнага ВУП у бягучых цэнах да рэальнага ВУП у базісных цэнах. Паказчык дапамагае зразумець узровень інфляцыі для ўсёй эканомікі. ☝️Такім чынам, паказчык дэманструе рост пяты месяц запар. Па выніках 2024 года рост эканомікі склаўся на ўзроўні 4%, 2023-га — 3,9%. У 2022-м ВУП знізіўся на 4,7%, 2021-м — вырас на 2,3%, 2020-м — скараціўся на 0,9%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыя: quasa.io

  4. edited

    Чарговая група замежнікаў, сярод якіх грамадзяне Беларусі, выправаджаная з Грузіі Супрацоўнікі Дэпартамента міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі за апошнія дні выправадзілі 78 замежных грамадзян, паведаміла 16 верасня прэс-служба МУС гэтай дзяржавы. Сярод высланых былі грамадзяне Азербайджана, Бангладэш, Беларусі, Егіпта, Іарданіі, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, Пакістана, Расіі, ды інш. Дакладная колькасць прадстаўнікоў кожнай з гэтых краін традыцыйна не пазначаецца. Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў МУС Грузіі паказаў, што сёлета пра высылку беларусаў сярод грамадзян іншых дзяржаў наўпрост згадвалася 16 разоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: "Позірк"

  5. edited

    Наўседа: Мы не надзелі ружовыя акуляры — бачым Лукашэнку такім, якім ён ёсць Такую заяву, паводле інфармацыі Delfi, прэзідэнт Літвы зрабіў 16 верасня ў эфіры нацыянальнага вяшчальніка LRT. “У нас ёсць наша пазіцыя, мы яе дэкларавалі. У некаторых выпадках яна ўзгодненая з пазіцыяй ЕС. Забарона на экспарт беларускіх угнаенняў дзейнічае на ўзроўні ЕС. Яе працягнулі на 12 месяцаў, вернемся да пытання ў пачатку наступнага года, калі Літва будзе старшынстваваць у Савеце ЕС”, — адзначыў літоўскі прэзідэнт. ☝️16 верасня па выніках перамоў у Мінску спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызвалена 25 палітвязняў, яны былі вывезеныя ў Літву. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ Анлайн "Позірку" па тэме 📷 Архіўнае фота: lrt.lt

  6. edited

    Два жыхары Мінска затрыманыя за збыт мефедрону Аб затрыманні двух мінчукоў за распаўсюд мефедрону паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Адзначаецца, што 23-гадовы мантажнік і 50-гадовы дырэктар арганізацыі “знайшлі крымінальную падпрацоўку“ ў адным з месенджараў і дзейнічалі паводле ўказанняў куратара наркашопа. У затрыманых канфіскаваныя мабільныя тэлефоны з перапіскай з куратарам і каардынатамі абсталяваных схованак. Пры аглядзе названых месцаў выяўлена і канфіскавана больш за 100 доз мефедрону. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: ГУУС Мінгарвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"

  7. edited

    Камітэт па абароне журналістаў заклікаў беларускія ўлады вызваліць усіх прадстаўнікоў СМІ Заява прагучала пасля таго, як стала вядома аб вызваленні пяці медыяменеджараў і журналістаў: Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава, Кірыла Пазняка, Яніны Пазняк і Людмілы Чэкінай. “Мы вельмі рады і адчуваем велізарную палёгку, бачачы, што Андрэй Аляксандраў, Дзмітрый Наважылаў і Кірыл Пазняк нарэшце выйшлі на волю. Іх наогул не павінны былі саджаць у турму: святкуючы сёння іх вызваленне, мы адначасова з болем ўсведамляем, колькі гадоў яны страцілі і праз якія жудасныя выпрабаванні ім давялося прайсці проста за тое, што яны выконвалі сваю працу” — заявіла рэгіянальны дырэктар CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Фіёна О’Браян. ☝️16 верасня па выніках перамоў у Мінску спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі вызвалена 25 палітвязняў, у тым ліку пяць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ Анлайн "Позірку" па тэме 📷 Ілюстрацыя: сайт БАЖ

  8. Толькі ў дзевяці раёнах Беларусі дазволена свабодна наведваць лясы У дзевяці раёнах Беларусі з 118 дазволена свабоднае наведванне лясоў, сведчыць інтэрактыўная карта на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. У Віцебскай вобласці наведваць лясы без абмежаванняў можна ў Расонскім, Гарадоцкім і Верхнядзвінскім раёнах, у Гродзенскай — у Астравецкім, Смаргонскім і Ашмянскім, у Мінскай — у Маладзечанскім, Вілейскім і Лагойскім. У астатніх 109 раёнах дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: sb.by

  9. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 17 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Лекцыя пра японскі джаз у Мінску (арт-прастора "Accidental Point", вул. Кальварыйская, 21, 19.00). ▪️Выстава "Драўляныя карункі" ў Заслаўі (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, 4, 13.00). ▪️Лекцыя "Максім Танк: лісткі календара" ў Мінску (Музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, 19.00). Квіткі — 8 рублёў. ▪️Інклюзіўны творчы інтэнсіў "Адбіткі лесу" ў Брэсце (Клубны дом, вул. Камсамольская, 46, 15.00). Запіс праз instagram.com/brestclubhouse. ▪️Шпацыр па некропалі ў Гродне (Музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, 18.00). Запіс праз www.instagram.com/muzej.by. ▪️Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома “Тутэйшы дзэн” у Вільнюсе (Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча, Vilniaus g. 20, 19.00). ▪️Арт-кавярня MALDZIS з Міколам Волкавым у Варшаве (Moss Cafe, ul. Józefa Sierakowskiego 5/7, 18.30). Квіток — 60 злотых. ▪️Спектакль "Чырвоны крыж" у Беластоку (NIE TEATR, ul. Sienkiewicza 4, 18.30). Бясплатныя квіткі па тэлефоне: 505342910. ▪️Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве (дворык Музея вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, 20.00). ▪️Спектакль Астапа Юнько "Niemy świadek konfliktu" у межах тэатральнага фэсту "Другая спроба" ў Познані (Teatr Ósmego Dnia, ul. Ratajczaka 44, 18.00). Запіс праз biuro@teatrosmegodnia.pl. ▪️Прэзентацыя кнігі Змітра Вішнёва "Мая свабода п'яная і танчыць аголенай" у Берліне (PANDA platforma, Knaackstr. 97, 19.00). ▪️Света Бень і .К ў Познані (Pan Gar, ul. Juliusza Słowackiego 19/21, 19.00). Квіткі — ад 70 да 100 злотых.

  10. 🌙 Галоўныя навіны 16 верасня: ⛓️‍💥 25 палітвязняў вызваленыя і вывезеныя ў Літву. 👩🏻‍💼 Ціханоўская і Латушка падзякавалі ЗША за вызваленне палітвязняў. 🕸 Мінск зноў актыўна дапамагае Крамлю ў абстрэлах тэрыторыі краіны — спікер ДПСУ Дземчанкa. 💶 Запытаная сума экстраннага збору экс-палітвязням сабраная менш як за шэсць гадзін. 🇱🇹 Вільнюс выказаў Мінску “рашучы пратэст“ праз ўварванне баявога БПЛА. 📷 Світанак у мікрараёне Паўднёвы ў Брэсце Крыніца: threads.com/@alisa_kimmer

  11. edited

    Палітвязні выкарыстоўваюцца як разменная манета на перамовах з заходнімі дзяржавамі Пра гэта заявіла міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў". На яе перакананне, апошнія вызваленні "дэманструюць, як палітвязні выкарыстоўваюцца ў якасці разменнай манеты на перамовах з заходнімі дзяржавамі, у прыватнасці ў абмен на змякчэнне санкцый": "Яны ні ў якім разе не азначаюць заканчэння рэпрэсій супраць незалежнай прэсы: па стане на сёння ў Беларусі застаюцца пад вартай 16 прадстаўнікоў СМІ". ☝️"Рэпарцёры без межаў" нагадваюць, што распрацаваны імі Сусветны індэкс свабоды прэсы за 2026 год ставіць Беларусь на 165-е месца са 180 краін і тэрыторый, а беларускія незалежныя СМІ працуюць у выгнанні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 Ілюстрацыйнае фота: Global Look Press

  12. edited

    Вільнюс выказаў Мінску “рашучы пратэст“ праз ўварванне баявога БПЛА Пра ўручэнне прадстаўніку амбасады Беларусі “ноты рашучага пратэсту“ у сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы Літвы паведамляецца на сайце знешнепалітычнага ведамства краіны. МЗС “настойліва патрабуе, каб Беларусь неадкладна надала вычарпальнае тлумачэнне пра гэты інцыдэнт і прадухіліла любыя падобныя парушэнні ў будучым“. Падкрэсліваецца, што Літва “пакідае за сабой права сумесна з саюзнікамі прыняць усе неабходныя меры для забеспячэння нацыянальнай бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці і бяспекі насельніцтва“. ☝️Неўзабаве пасля апаўночы 16 верасня літоўскія вайскоўцы выявілі аб'ект, які ўвайшоў у паветраную прастору краіны. Італьянскія знішчальнікі НАТО яго збілі. Вядома, што БПЛА пераносіў выбухоўку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Delfi

  13. edited

    ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Накануне нынешнего визита спецпосланника Джона Коула в Минск независимые СМИ писали о вероятном освобождении 200-300 человек, однако пока на свободу вышло только 25 политзаключенных. Неужели "большая сделка" о которой так много говорили, провалилась? Политический аналитик Александр Класковский в материале для @pozirkonline советует не спешить с выводами. Ведь в продолжении переговоров заинтересованы все стороны. Уже анонсирован новый визит Коула в Беларусь, а Светлана Тихановская выразила надежду, что в ближайшие дни власти тихо выпустят других политзаключенных и оставят их в Беларуси. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  14. edited

    Наўседа: Мы працягнем надаваць падтрымку гуманітарным місіям па вызваленні палітвязняў Аб сустрэчы са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам паведаміў у сацсетцы Х прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. “Літва высока цэніць паслядоўныя намаганні прэзідэнта ЗША [Дональда Трампа], а таксама асабісты ўдзел <...> Коўла ў забеспячэнні вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі. Мы працягнем аказваць неабходную падтрымку гэтым гуманітарным місіям“, — зазначыў прэзідэнт Літвы. ☝️Па выніках чарговага візіту ў Мінск Коўла з Беларусі ў Літву было вывезена 25 асуджаных паводле палітычных матываў. Яны ўжо ў Вільнюсе. Коўл наўзамен анансаваў зняцце санкцый ЗША з канцэрна “Беллеспаперапрам“ і прадпрыемства “Лакафарба“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 Вільнюс. Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

  15. edited

    Запытаная сума экстраннага збору экс-палітвязням сабрана менш як за шэсць гадзін У рамках экстраннага збору фонду салідарнасці BySol для 25 вызваленых сёння палітвязняў сабрана 25 тыс. еўра. Пры гэтым збор па-ранейшаму актыўны да 16 кастрычніка. Сума ахвяраванняў працягвае расці. "Дзякуй вялікі кожнаму і кожнай, хто далучыўся <...>. Гэта важны жэст салідарнасці і чалавечага ўдзелу", — заявіў фонд. ☝️Таксама аб адкрыцці збору на суму 10 тыс. еўра на падтрымку шэлтараў для тых, хто прыбыў у Вільнюс, абвясціў фонд “Краіна для жыцця“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

  16. Беспілотнік, які заляцеў з Беларусі, быў расійскім дронам тыпу “Гербера“ — прэзідэнт Літвы Паводле звестак літоўскіх уладаў, беспілотнік “, які ўляцеў у Літву з Беларусі і збіты авіяцыяй НАТО, быў дронам тыпу “Гербера“, заявіў сёння прэзідэнт Гітанас Наўседа пасля пасяджэння Дзяржаўнага савета абароны. Паводле яго слоў, спецыялісты “аналізуюць <...> электронную частку“ аб'екта: “Падобна, інфармацыю ўдасца аднавіць і атрымаць значна больш даных аб тым, адкуль ён прыбыў, як і пры якіх абставінах“. ☝️Як паведамлялася, неўзабаве пасля апаўночы 15 верасня літоўскія вайскоўцы пабачылі аб'ект, які ўвайшоў у паветраную прастору краіны. З авіябазы ўзляцелі італьянскія знішчальнікі НАТО і збілі аб'ект. Гэта першы выпадак знішчэння такога аб'екта над Літвой. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Дзяржпамежслужба Украіны

  17. edited

    Вільнюс рыхтуе захады па барацьбе з тунэлямі для нелегальных мігрантаў на мяжы Па гэтым пытанні вядзецца супрацоўніцтва з агенцтвам Еўрасаюза па ахове межаў Frontex і прыватнымі арганізацыямі, удакладніў кіраўнік МУС Марцінас Катэлінас, выступаючы ў літоўскім Сейме. ☝️У красавіку — жніўні гэтага года на мяжы з Беларуссю было выяўлена 12 выпадкаў, калі нелегальныя мігранты выкопвалі тунэлі пад фізічнай загародай, каб патрапіць у краіну. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Delfi

  18. edited

    У Літве перахоплены дрон з тысячай пачкаў беларускіх цыгарэт, зноў затрыманыя памежнікі Беспілотнік выяўлены ўначы на 16 верасня каля в. Нарвілішкес. Да дрона быў прымацаваны скрутак з дзвюма кардоннымі каробкамі з лагатыпам гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман". У іх былі знаходзіліся цыгарэты NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт грузу ацэньваецца ў 5.510 еўра, гаворыцца ў рэлізе. САДМ таксама паведамляе, што памежнікі ўчора затрымалі шасцёра сваіх калег у Лаздзіяйскім і Варэнскім раёнах, а таксама ў Алітусе. Трое з іх афіцэры. Распачата дасудовае расследаванне. ☝️Паведамляецца, што ад пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 57 дронаў кантрабандыстаў з усходняга напрамку. У 2025 годзе за ўвесь год САДМ перахапіла 59 беспілотнікаў, якія прыляцелі з Беларусі, у 2024-м — 54. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsat.lrv.lt

  19. Мінск зноў актыўна дапамагае Крамлю ў абстрэлах тэрыторыі краіны — спікер ДПСУ Дземчанкa Ажыццявіць атаку ў напрамку пункта пропуску “Ягодзін“ на ўкраінска-польскай мяжы дапамагло ўключэнне Беларуссю рэтранслятараў, якія ўзмацняюць сігнал расійскіх БПЛА, заявіў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка. Беспілотнікі, якія заходзяць з тэрыторыі РФ, "трымаюцца паблізу беларускай мяжы, каб атрымліваць узмоцнены сігнал і дзякуючы гэтаму глыбей пранікаць ва ўкраінскую тэрыторыю". ☝️13 верасня расійскія войскі нанеслі ўдар па аўтазаправачнай станцыі і пасажырскім цягніку на чыгуначнай станцыі Ягодзін у Валынскай вобласці, недалёка ад украінска-польскай мяжы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае відэа: медыяцэнтр "Украіна" / стоп-кадр: "Позірк"

  20. edited

    Частка экс-палітзняволеных вывезена без дакументаў — МЗС Літвы Літоўскія ўстановы “дапамаглі правесці працэдуры перасячэння мяжы“ і забяспечылі бяспечнае перамяшчэнне вызваленых беларускіх палітычных зняволеных, гаворыцца ў прэс-рэлізе МЗС балтыйскай дзяржавы. “У часткі асоб не было дакументаў, якія сведчаць асобу“, — удакладняе МЗС. ☝️Па выніках чарговага візіту ў Мінск спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла з Беларусі ў Літву было вывезена 25 асуджаных паводле палітычных матываў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN ❗️ "Позірк" вядзе анлайн па тэме 📷 Вільнюс. Фота: "Позірк"

  21. Older posts