За дачыненне да кантрабанды затрыманы грамадзянін Польшчы, беларускія цыгарэты ён хаваў у камбайне Аб затрыманні 58-гадовага грамадзяніна Польшчы, датычнага да кантрабанды цыгарэт з Беларусі, паведаміла Памежная ахова краіны. Паводле яе інфармацыі, супрацоўнікі заставы ў Кузніцы заўважылі “аб’ект, які скідаў скруткі”, і накіраваліся на месца. Яны выявілі, як мужчына грузіў у камбайн кардонныя скрынкі з цыгарэтамі. Усяго памежнікі канфіскавалі шэсць 6 скруткаў з больш чым 1,5 тыс. пачкаў цыгарэт. Іх арыенціровачны кошт склаў каля 31 тыс. злотых (больш за 8.100 долараў). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы