Прэм’ер-міністр Латвіі выступіў за захаванне ціску на рэжым Лукашэнкі Прэм’ер-міністр Латвіі Андрыс Кулбергс на сустрэчы са спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам заявіў, што Рызе неабходна захоўваць палітычны і санкцыйны ціск на Мінск. Латвія таксама падтрымлівае пашырэнне і ўзмацненне санкцый ЕС. Кулбергс станоўча ацаніў вызваленне 25 беларускіх палітвязняў, але адзначыў, што істотных зменаў у дзеяннях беларускіх уладаў няма. Паводле яго, працягваюцца рэпрэсіі, падтрымка Расіі ў вайне супраць Украіны і выкарыстанне міграцыі як інструмента ціску. Коўл таксама абмеркаваў з кіраўніцтвам Латвіі бяспеку ўсходняй мяжы і сітуацыю з нелегальнай міграцыяй. Напярэдадні ў Вільнюсе ён сустракаўся з кіраўніцтвам Літвы, а пасля візіту ў Мінск 25 палітзняволеных былі вывезеныя ў Літву. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com