☝️“Аналітыка ад Позірку”. Спецпасланнік Дональда Трампа Джон Коўл спадзяецца, што ў “самы бліжэйшы час” будзе вызваленая новая вялікая група беларускіх палітвязняў. Публічна ён распавядае пра свае сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам праз жарты, гарэлку і асабістыя размовы. Аднак за гэтай вонкавай лёгкасцю, верагодна, хаваюцца складаныя перамовы. Мінск гандлюецца за кожнае наступнае вызваленне, а Лукашэнка чакае ад ЗША далейшага змякчэння санкцый, вяртання амерыканскай дыпламатычнай прысутнасці і вырашэння іншых пытанняў. Пры гэтым галоўная праблема застаецца нязменнай — рэпрэсіі. Лукашэнка наўрад ці гатовы рэальна змяняць сістэму, якая трымаецца на страху. Але, нягледзячы на гэта, кантакты з Вашынгтонам ужо прывялі да вызвалення сотняў палітвязняў. Чаму Коўл апісвае перамовы менавіта так і ці сапраўды новая група палітвязняў выйдзе на волю — у матэрыяле палітычнага аналітыка Аляксандра Класкоўскага для @pozirkonline. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку