Праз моцны вецер парушанае энергазабеспячэнне 148 населеных пунктаў — "Белэнерга" Уведзены асаблівы рэжым працы, задзейнічана 185 брыгад і 220 адзінак тэхнікі. Працы абцяжараныя з-за паваленых дрэў на лініях. Найбольш пацярпелі Гродзенскі, Шчучынскі, Мастоўскі і Воранаўскі раёны. У Віцебскай вобласці адключана 7 ліній. ☝️Напярэдадні Белгідрамет абвясціў штормавое папярэджанне аб ветры да 27 м/с (10 балаў з 12), што пагражае разбурэннямі. Пры гэтым на поўдні краіны трымаецца спякота да 33°C, а на паўночным захадзе — ніжэй за 18°C. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Брэстэнерга"