Затрыманы падазраваны ў рабаванні ювелірнай крамы ў Мінску Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла 23 жніўня аб затрыманні падазраванага ў разбойным нападзе на ювелірную краму ў Мінску. “Зладжаная праца падраздзяленняў міліцыі дазволіла на працягу сутак высветліць асобу нападніка. Ім аказаўся 34-гадовы мінчанін, які спрабаваў збегчы за мяжу разам з выкрадзенымі ювелірнымі вырабамі”, — адзначыла ведамства. Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 207 КК (разбой, здзейснены з мэтай завалодання маёмасцю ў буйным памеры). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МУС