Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Мілінкевіч быў палітыкам, за якога ніколі не было сорамна — Ціханоўская Паводле слоў дэмлідара, для Мілінкевіча ніколі не было толькі “я” — было “мы”, было “разам”. “Ён не рваўся да пасадаў, — адзначыла дэмлідар на цырымоніі развітання з палітыкам. — Проста ішоў туды, дзе быў найбольш карысны і дзе мог дапамагчы агульнай справе. Праз гэту якасць яго часта называлі нашым Вацлавам Гаўлам". “Аляксандра Мілінкевіча было немагчыма не любіць. Ён быў чалавекам рэдкай інтэлігентнасці. Меў надзвычайную эмпатыю і павагу да кожнага. Умеў слухаць — і чуць. Памятаю, калі я да яго звярталася, ён заўсёды пачынаў з аднаго: “Чым магу дапамагчы?" І сапраўды дапамагаў — чым толькі мог”, — сказала Ціханоўская. Яна нагадала, што пасля прэзідэнцкіх выбораў-2006 з дапамогай Польшчы Мілінкевіч распачаў праграму Каліноўскага, каб рэпрэсаваныя беларускія студэнты маглі атрымаць еўрапейскую адукацыю. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

Views over time

020040022 Aug 12:3012 Nov 01:4339822 Aug 12:30: 0 views12 Nov 01:43: 398 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Aug 2026, 12:300
12 Nov 2026, 01:43398

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.