Тры пенсіянеры загінулі на пажары ў Слуцкім раёне Аб гэтым паведаміў Следчы камітэт. Трагедыя здарылася ўвечары 22 жніўня ў вёсцы Гольчычы. Пры тушэнні агню работнікі МНС знайшлі целы 61-гадовай гаспадыні жылля, яе 66-гадовай сястры і іх 63-гадовага знаёмага. “Разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная з якіх — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулыя вялі асацыяльны лад жыцця і раней неаднаразова траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"