За суткі МНС зафіксавала амаль 500 выпадкаў падзення дрэў праз непагадзь, пашкоджана 15 аўтамабіляў Аб ліквідацыі наступстваў непагадзі паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Паводле звестак ведамства, з прычыны моцнага ветру да 24 м/с у Гродзенскай вобласці пашкоджаныя дахі 1 жылога дома, 8 сельскагаспадарчых і 2 адміністрацыйных будынкаў, у Мінскай вобласці — 1 жылога дома і 2 сельскагаспадарчых будынкаў. Зафіксавана 488 выпадкаў падзення дрэў: у Брэсцкай вобласці — 27, Віцебскай — 59, Гродзенскай — 134, Мінскай — 233, Магілёўскай — 8, у Мінску — 27. Дрэвамі пашкоджана 15 легкавых аўтамабіляў: у Брэсцкай вобласці — 2, Гродзенскай — 3, Віцебскай — 4, Мінскай — 4, Мінску — 2. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Мінэнерга