На вучэннях у Кітаі вайскоўцы ССА “ўдасканальваюць навыкі штурмавых дзеянняў” Пра чарговы этап вучэнняў “Імклівы арол — 2026” паведамляе Міністэрства абароны. У рамках гэтага этапу, як адзначаецца, “воінскія кантынгенты Беларусі і Кітая ўдасканальваюць навыкі штурмавых дзеянняў”. “Асаблівую ўвагу зводныя падраздзяленні надаюць выведцы будынкаў, заняццю хованак і прасоўванню ўглыб забудовы ва ўмовах судотыку з умоўным праціўнікам. Таксама вайскоўцы адточваюць навыкі па агнявой падрыхтоўцы”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷Мінабароны