Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 3 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
З хутара ў Пастаўскім раёне дастаўленыя ў бальніцу мужчына і яго непаўнагадовы сын, якія атрымалі апёкі пры спальванні смецця
Увечары 21 жніўня на хутары Баравое мужчына і яго непаўнагадовы сын атрымалі апёкі пры спальванні смецця — успыхнулі пары лёгкаўзгаральнай вадкасці. Пацярпелыя шпіталізаваныя.
З пачатку года ў Беларусі зарэгістраваны 4.641 пажар (+9,1% да 2025 года).
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: "Позірк"
У Варшаве сёння адбываецца развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам
Вядомы палітык і грамадскі дзяяч пайшоў з жыцця 11 жніўня. Яму было 79 гадоў.
У 2006 годзе Мілінкевіч быў адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах, афіцыйна набраў 6,12% галасоў.
Летась у лістападзе перанес аперацыю па стэнціраванні соннай артэрыі. Быў на рэабілітацыі, але арганізм не вытрымаў ускладненняў.
📷 "Позiрк"
edited
Новы павераны ў справах Вялікабрытаніі запісаў першы відэазварот, па-беларуску пакуль ведае толькі два словы
Уільям Лангхёрст падзякаваў за цёплы прыём і парады, але прызнаўся, што па-беларуску пакуль ведае толькі два словы — "прывітанне" і "дзякуй".
Дыпламат родам з Чэлмсфарда, вучыўся ва Універсітэце Шэфілда, на дыпслужбе з 1990 года, працаваў у восем краінах. Гаворыць на шасці мовах, любіць тэніс, гольф, іграе на віяланчэлі і фартэпіяна. Прызначаны павераным у чэрвені 2026-га.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 fcdo.gov.uk
Пракуратура праз МАРГ дамаглася, каб інтэрнэт-крамы адмянілі магчымасць ануляваць заказ па сваёй ініцыятыве
Генпракуратура выявіла, што некалькі інтэрнэт-крам уключалі ва ўмовы продажу пункт аб аднабаковым ануляванні заказа. Гэта парушала правы пакупнікоў і заканадаўства, бо прадавец не мае права змяняць умовы дагавора пасля афармлення заказа.
Па ініцыятыве пракуратуры МАРГ прымусіў крамы прывесці дагаворы ў адпаведнасць з законам і выключыць умовы, якія ўшчамлялі правы спажыўцоў.
Раней падобныя парушэнні выяўлялі ў дастаўкі піцы — сеткі dominos.by, "Дода Піца", "Піца Лісіца", "Гадзіла" і "Донер Смайл" атрымалі прадпісанні за абмежаванне мінімальнай сумы заказу.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: infotrans.by
edited
Кантэнт польскага каталіцкага выдання ў інтэрнэце прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім"
Прычынай сталі публікацыі пра Беларусь, у тым ліку інтэрв'ю з экс-палітвязнямі і матэрыялы пра рэжым Лукашэнкі.
☝️Гэта не першы выпадак прызнання замежных СМІ "экстрэмісцкімі" ў Беларусі. Раней у спіс трапілі эстонскае Postimees, Euronews, польскае PAP, BBC, "Голас Амерыкі" і іншыя. Улады выкарыстоўваюць антыэкстрэмісцкае заканадаўства для палітычнага ціску.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: catholic.by
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 22 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам у Варшаве (10:00 — 16:00), архікатэдра св. Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8)
▪️Спас у Суле (20:00 — 22:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)
▪️Літаратурны пленэр паводле апавядання Васіля Быкава ў Ждановічах (14:00 — 16:00), музей-дача Васіля Быкава (вул. 6-я Дачная, 62)
▪️"Кушлянскі фэст — 2026" (12:00 — 16:00), Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча "Кушляны" (вул. Стрыпуцкая, 12А)
▪️Карнавал весялосці ў Воранаве (12:00 — 16:00), гарадскі парк (летняя эстрада)
▪️Праект "Піраты і піраткі каралевы Сафіі" ў Капенгагене (09:30 — 17:30), Langelinie (Капенгаген, праменад)
▪️Прэзентацыя кнігі Алены Германовіч "Страшна і смешна" ў Вільнюсе (17:00 — 19:00), Беларускі дом (Vilniaus g. 20)
▪️Прэзентацыя аўдыёгіда "Шляхамі Адамовіча" ў Варшаве (17:00 — 19:00), Музей вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11-1)
▪️Канцэрт хору "Артас" у Варшаве (19:00 — 20:10), касцёл св. Аляксандра (pl. Trzech Krzyży 10/14)
▪️Фестываль "Выцінанка-выбіванка. Ажурны код Навагрудка" ў Навагрудку (20:00 — 22:00) (розныя лакацыі)
▪️Фэст славянскай міфалогіі "Шлях Цмока" ў Бярэзінскім запаведніку (20:00 — 22:00), цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)
edited
🌙 Галоўныя навіны 21 жніўня:
👤 У “спіс экстрэмістаў” дададзена пяць чалавек — у іх ліку музыка Міхалок і двое палітвязняў
🌐 У Мінску адкрылася амбасада М'янмы
✖️ 28 чалавек незаконна праніклі ў Латвію праз пракапаны з Беларусі тунэль
👨👦👦 71 дзіця атрымала дапамогу ў рамках збору для дзяцей палітвязняў
💍 У Мінску шукаюць рабаўніка, які напаў на ювелірную краму
📷 Выратавальнікі вярнулі да жыцця птушку ў Гродзенскай вобласці. Фота: proregion24.by
edited
☝️“Аналітыка ад Позірку”. Беларусь актыўна развівае супрацоўніцтва з М'янмай, якую ААН адносіць да найменш развітых краін. Лукашэнка называе яе "важным і перспектыўным партнёрам", хоць ВУП краін прыкладна роўныя, а насельніцтва М'янмы ў шэсць разоў большае, што робіць яе жыхароў значна бяднейшымі за беларусаў.
Тавараабарот за 2025 год склаў толькі 15,9 млн долараў, што ў дзясяткі разоў менш за гандаль з Літвой.
Краіны збліжае "падобнае бачанне глабальных працэсаў" і аўтарытарная прырода рэжымаў. Аднак сапраўдны інтарэс Мінска — у вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Бедны народ М'янмы наўрад ці выйграе ад гэтых сувязей, але хунта атрымае зброю для здушэння паўстанцаў. Мінск жа гэта, відаць, не хвалюе, піша ў матэрыяле для @pozirkonline палітычны аналітык Аляксандр Класкоўскі.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
edited
У Мінску шукаюць рабаўніка, які напаў на ювелірную краму
Каля 17:57 на праспекце Незалежнасці, 155 невядомы мужчына ў медыцынскай масцы, пагражаючы прадаўцу прадметам, падобным на пісталет, скраў ювелірныя вырабы і знік.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Уведзеныя спецпланы на тэрыторыі Мінска і Мінскага раёна.
Праводзіцца комплекс мерапрыемстваў для ўстанаўлення асобы злачынца і сумы ўрону. Крама знаходзіцца каля станцыі метро "Усход".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: пресс-служба МВД
edited
У Маларыцкім раёне агнём пашкоджаны прэс-падборшчык
З пачатку жніўня пацярпела 16 адзінак сельгастэхнікі, з пачатку года — сама меней 32. У 2025 годзе было пашкоджана або знішчана не менш за 53 адзінкі тэхнікі.
Сярод асноўных парушэнняў — адсутнасць першасных сродкаў пажаратушэння і тэхнікі для суправаджэння збожжаўборачных работ.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: app6.by
edited
У Мінску адкрылася амбасада М'янмы
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў назваў гэта новай старонкай у гісторыі двухбаковых стасункаў.
Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком М'янмы заявіў, што Беларусь гатова "дапамагчы, навучыць і забяспечыць усім неабходным м'янманскі народ".
☝️М'янма — краіна, дзе ў 2021 годзе адбыўся ваенны пераварот, у выніку якога была зрынута дэмакратычна абраная ўлада. Лідар хунты Мін Аун Хлайн абвінавачваецца Міжнародным крымінальным судом у злачынствах супраць чалавечнасці.
Беларусь устанавіла дыпстасункі з М'янмай у 1999 годзе, Лукашэнка наведваў краіну ў 2025 і 2026 гадах.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: sb.by
edited
Дзяржкантроль выявіў у стаматалагічных клінік Гомеля нясплату падаткаў на суму, што перавышае 5 млн рублёў
Паведамляецца, што сетка стаматалагічных клінік Гомеля (два медцэнтры, 25 кабінетаў, больш за 100 супрацоўнікаў) ухілялася ад выплаты падаткаў.
Уласнік штучна падзяліў бізнес паміж дзвюма арганізацыямі, адна з якіх ужывала спрошчанае падаткаабкладанне, каб не ў поўным аб'ёме плаціць падаткі.
Супраць уласніка і службовых асоб распачатыя крымінальныя справы, на маёмасць коштаи 1,5 млн рублёў накладзены арышт, яшчэ 1,5 млн выяўлена ў розных валютах.
☝️Паводле даных Вярхоўнага суда, за першую палову 2026 года за ўхіленне ад выплаты падаткаў асуджана 56 чалавек.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: oshmiany.gov.by
edited
У другім квартале беларусы атрымалі з-за мяжы на чвэрць больш грошай, чым адправілі — Нацбанк
У Беларусь праз міжнародныя сістэмы пераводаў паступіла 42 млн долараў — на 24,7% больш, чым адпраўлена за мяжу (33,67 млн). Паступленні выраслі на 3,8% у параўнанні з першым кварталам, адпраўленні — на 27%.
Сярэдняя сума аднаго пераводу за мяжу ў другім квартале склала 864,4 долара, у Беларусь — 602 долары.
☝️У 2025 годзе ў Беларусь паступіла 159,5 млн долараў (у 1,5 раза больш за адпраўленні). Сальда па ўсіх кварталах было дадатным. Сярэдняя сума за мяжу ў 2025 годзе была на 23,1% большай, чым у Беларусь.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: 8photo / freepik.com
Белгідрамет абвясціў чырвоны ўзровень небяспекі з-за спякоты і аранжавы — з-за шквалістага ветру
22 жніўня чакаецца чырвоны ўзровень небяспекі ў Гомельскай вобласці з-за спякоты — днём тэмпература дасягне +35 +36°C, месцамі +30 +34°C.
Таксама на большай частцы краіны чакаюцца навальніцы і моцны вецер з парывамі да 15–20 м/с, на паўночным захадзе — да 21–24 м/с, у асобных раёнах — да 25–27 м/с. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
МНС заклікае адмовіцца ад адпачынку на прыродзе і ўлічваць надвор'е пры паездках.
☝️У чэрвені ў Беларусі абнавіліся рэкорды спякоты — у Пінску тэмпература ўпершыню перавысіла 40°C, дасягнуўшы 40,4°C.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: myfin.by
edited
Расійскі прапагандысцкі рэсурс распаўсюдзіў інфармацыю ад імя КДБ Беларусі аб падрыхтоўцы правакацыі "супраць краіны" за мяжой
Паведамленне апублікавала 21 жніўня расійскае агенцтва "Спутнік".
"Паводле наяўных у распараджэнні беларускіх спецслужбаў даных, прадстаўнікі радыкальных фарміраванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, пры падтрымцы замежных куратараў абмяркоўваюць магчымыя варыянты правядзення правакацыі супраць Беларусі",
— гаворыцца ў ёй.
Інфармацыя нібыта перададзеная кампетэнтным органам сумежных дзяржаў. Беларускія дзяржаўныя СМІ гэта не пацвярджаюць.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыя: sputnik.by / скрыншот: "Позірк"
edited
Россельхознадзор не впустил в РФ из Беларуси 40 тонн испанского шпика
О пресечении 17 августа попытки ввоза из Беларуси около 40 т свиного шпика без документов через пункт пропуска Красная Горка (Смоленская область) сообщила Федеральная служба РФ по ветеринарному и фитосанитарному надзору.
Грузовики помещены на автостоянку. Специалисты проводят полную выгрузку товара и отбор образцов “для исключения заноса болезней животных”.
☝️За истекший период 2026 года “в результате совместной работы с правоохранительными органами и таможенными службами” к ввозу из Беларуси не допущено и направлено на переработку более 65 т “аналогичной небезопасной продукции“, отмечает служба.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Россельхознадзор РФ
edited
Суд в Петрикове требует с российского охотника более 162 тыс. рублей за незаконно добытого в 2015 году зубра
Ранее в отношении мужчины было возбуждено дело за "незаконную охоту" в Национальном парке “Припятский“, повлекшую "причинение ущерба в особо крупном размере". В январе 2016 года прокуратура заявила иск на 80 тыс. евро. Дело было передано в Россию, однако в 2020 году было прекращено "в связи с истечением срока давности".
Генеральная прокуратура отмечает, что, поскольку причиненный ущерб мужчина не возместил, прокурор Петриковского района в 2021 году обратился в суд с иском о взыскании ущерба в гражданском судопроизводстве в пользу парка “Припятский“. Иск, сумма которого возросла в 2 раза, суд поддержал.
☝️По данным охотохозяйственного предприятия “Белгосохота“, возможно изъятие только зубров резервного генофонда и только по разовым разрешениям, которых в Беларуси в год выдается не более 10.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Архивное фото: kamenec.by
У “спіс экстрэмістаў” дададзена пяць чалавек — у іх ліку музыка Міхалок і двое палітвязняў
Паводле ініцыятывы МУС у спіс унесеныя палітвязні, члены экалагічнай ініцыятывы Green Network (“Зялёная сетка”) Глеб Герасімовіч і Аляксандр Мількамановіч. Абодва прыгавораныя ў ліпені 2026-га да 6 гадоў пазбаўлення волі кожны.
З пазнакай “судзімасць не пагашаная” ў спіс “экстрэмістаў” уключаныя Уладзімір Юркевіч і Алена Таленец.
Таксама ў пералік дададзены музыкант Сяргей Міхалок, які завочнага прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
МУС прадухіліла вываз у “суседнюю краіну” 15 тон металу
Адзначаецца, што супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль і падчас агляду паўпрычэпа выявілі больш за 15 т лому каляровага металу на суму каля 50 тыс. рублёў. Суправаджальных дакументаў на груз у кіроўцы не было.
“Кіроўца прызнаўся, што перавозіў груз з Беларусі ў суседнюю краіну за грашовую ўзнагароду і меў зносіны з заказчыкам у закрытых чатах месенджара”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.
У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вывазу з Беларусі лому і адходаў чорных і каляровых металаў. Яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя прадмета правапарушэння.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: topfranchise.ru
edited
КДБ унёс яшчэ двух чалавек у спіс “тэрарыстаў”
Гэта вынікае са звестак, апублікаваных 21 жніўня ў тэлеграм-канале спецслужбы.
У спіс дададзеныя палітвязень Мацвей Баранаў (2000 года нараджэння), ураджэнец Гомельскай вобласці, асуджаны паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса, і Максім Дзямчук (1994 г.н.), ураджэнец Брэсцкай вобласці, асуджаны паводле арт. 293 КК.
☝️Дзямчук 7 жніўня быў унесены ў спіс "экстрэмістаў".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Будынак КДБ у Мінску. Ілюстрацыйнае фота: Sputnik