Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 3 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Вызвалены магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў, ён шпіталізаваны Як стала вядома “Позірку“, пасля адбыцця тэрміну выйшаў на волю 57-гадовы магілёўскі журналіст, палітвязень Яўген Глушкоў. Адразу пасля прыезду ў Магілёў ён быў шпіталізаваны з трафічнай язвай, паведаміла крыніца. Перад вызваленнем ён таксама знаходзіўся ў бальніцы. Журналіст быў затрыманы 5 студзеня 2024 года. Абвінавачваўся па ч. 1 і 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу) КК. 31 ліпеня Глушкоў быў прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: "Позірк"

Views over time

020040060022 Aug 20:5512 Nov 01:4355122 Aug 20:55: 0 views12 Nov 01:43: 551 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Aug 2026, 20:550
12 Nov 2026, 01:43551

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.