Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Лукашенко пригласил в Беларусь президента Индонезии Об этом заявлено в его поздравлении президенту этой страны Прабово Субианто с Днем независимости. По мнению поздравителя, этот праздник символизирует “уникальную мудрость, несгибаемую веру и силу индонезийского народа“, который сумел “превратить мечту о свободе и суверенитете в незыблемую реальность“. 👆Лукашенко утверждает, что с “особой теплотой“ вспоминает визит в Джакарту 2 июля и встречу с президентом. Власти тогда договорились об установлении безвизового режима для поездок белорусских граждан, запуске прямого авиарейса и открытии посольства в Минске. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 flag-gimn.ru

  2. У апошні спякотны дзень лета ў Беларусі абнавілася тры тэмпературныя рэкорды Усе новыя экстрэмумы зафіксаваныя 16 жніўня ў Брэсцкай вобласці, усе папярэднія трымаліся з 2008 года. У Брэсце паветра прагрэлася да 34,6 градуса (было 33,9), у Пружанах — да 34,7 (34,6), Высокім — да 34,4 (33). ☝️6 жніўня ў Мазыры (Гомельская вобласць) быў зафіксаваны новы тэмпературны экстрэмум месяца для ўсёй краіны — 40,3 градуса. 29 чэрвеня ў Пінску тэмпература паднялася да 40,4 градуса — рэкордны паказчык за 145-гадовую гісторыю інструментальных метэаназіранняў на тэрыторыі Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  3. edited

    Белорусское армейское руководство продолжает выступать с примирительными заявлениями в адрес Запада “Можем с уверенностью сказать, что обстановка стабильная в настоящий момент, угроз не представляет“, — заявил командующий ВВС и войсками ПВО Вооруженных сил Беларуси Андрей Лукьянович. Как сообщалось, о спокойной военно-политической обстановке вокруг Беларуси и “отсутствии признаков подготовки к активным действиям со стороны соседних государств“ заявил во время своего доклада Александру Лукашенко министр обороны Виктор Хренин 22 июля. ☝️Следует отметить изменение риторики министра. 3 июня в Москве на заседании Совета министров обороны стран Организации Договора о коллективной безопасности Хренин заявил о вероятном нападении “коллективного Запада“ на Беларусь и Россию. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Андрей Лукьянович. Иллюстрация: ctv.by

  4. Пад рэпрэсіі па "справе ЕГУ" трапіла не менш за 175 чалавек — праваабаронцы На сёння вядомыя прозвішчы больш як 110 студэнтаў і іх сваякоў у Беларусі, якія сутыкнуліся з пераследам за навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, паведамляе ПЦ "Вясна". Агулам пад рэпрэсіі трапіла 175 чалавек, гаворыцца ў паведамленні: "Колькасць пацярпелых можа быць значна большай, паколькі ўлады спрабуюць схаваць рэпрэсіі, а людзі баяцца перадаваць звесткі". "Бацькоў прымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЕГУ і жывуць у Літве, каб тыя адлічыліся і вярнуліся ў Беларусь. <...> Сілавікі адкрыта кажуць: калі дзеці не адлічацца з ЕГУ, то па крымінальнай справе будуць затрыманыя іх бацькі", — адзначае "Вясна". ☝️14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ, які працуе ў сталіцы Літвы "экстрэмісцкай арганізацыяй". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ehu.lt

  5. 13-гадовая дзяўчынка траўмавалася, трапіўшы ў ДТЗ за стырном матацыкла Інцыдэнт адбыўся 15 жніўня ў в. Куравое Хойніцкага раёна. Дзяўчынка не справілася з кіраваннем, з'ехала з дарогі, наехала на камень, у выніку чаго матацыкл перакуліўся, а кіроўца атрымала траўмы, паведамляе УДАІ Гомельскага аблвыканкама. Апроч непаўналетняй траўмы атрымаў і 18-гадовы пасажыр. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама

  6. За тыдзень у Беларусь па бязвізу ўехала больш за 7,2 тыс. грамадзян еўрапейскіх краін — ДПК З 10 па 16 жніўня ў бязвізавым парадку ў Беларусь прыбылі 2.354 грамадзяніны Літвы, 2.081 грамадзянін і неграмадзянін Латвіі, 971 грамадзянін Польшчы, 1.807 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвіза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Дзяржпагранкамітэта. 👆9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі“ за тое, што яны ўвялі санкцыі або далучыліся да іх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДПК

  7. Долар упершыню за пяць месяцаў пераадолеў мяжу тры рублі 📈 Каціроўка долара вырасла да 3,0131 (+0,75%). Еўра падаражэў да 3,4909 (+1,34%), юань — да 4,4982 за 10 (+0,62%). 📉 Расійскі рубель патаннеў да 3,5612 за 100 (-0,3%). ☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара вырас на 1,43%. У студзені — ліпеня 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 0,37%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  8. За хищение свыше 2 млн рублей лишены свободы на длительные сроки экс-глава предприятия нефтехимии и еще три человека Суд Червенского района лишил свободы на 10 лет бывшего директора одного из предприятий нефтехимического комплекса, сообщает Генеральная прокуратура. Зять экс-руковолителя по тому же делу осужден на девять лет лишения свободы, неназванный индивидуальный предприниматель — на семь лет. Четвертому обвиняемому дали пять лет ограничения свободы. Установлено, что бывший директор предприятия и его зять “достигли преступной договоренности о хищении средств компании под видом их использования для оплаты техники и оборудования“. Далее они вовлекли в сговор иного руководителя и предпринимателя. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: diena.lv

  9. Збіты ў Латвіі беспілотнік заляцеў з Беларусі Паводле слоў міністра абароны гэтай балтыйскай дзяржавы Райвіса Мелніса, "эксперты працягваюць працу, удакладняючы паходжанне" БПЛА. 14 жніўня знішчальнікі місіі НАТО збілі замежны дрон. Нацыянальныя ўзброеныя сілы паведамлялі, што ён заляцеў у паветраную прастору Латвіі "ў выніку прымянення Расіяй сродкаў РЭБ". ☝️Ад студзеня 2025 года да траўня 2026 года ў краінах Балтыі як мінімум 24 разы паведамлялася пра беспілотнікі, якія з'яўляліся ў паветранай прасторы або былі знойдзеныя на тэрыторыі гэтых дзяржаў, раней пісала "Новая газета Еўропа". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Рыга. Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

  10. Рост денежных доходов населения сохраняется на прежнем уровне — Белстат Реальные располагаемые денежные доходы населения Беларуси в январе — июне 2026 года выросли на 8% к аналогичному периоду 2025-го, свидетельствует Белстат. Месяцем ранее показатель был на уровне +7,9%. ☝️Как сообщал “Позірк“, номинальная начисленная средняя заработная плата работников Беларуси в июне 2026 года составила 3.104,1 рубля — на 100,6 рубля больше (+3,3%) , чем месяцем ранее. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстративное фото: unsplash.com

  11. В январе — июле сельхозпроизводство выросло почти на 13% Производство продукции в хозяйствах всех категорий в январе — июле 2026 года в текущих ценах составило 18,8 млрд рублей — в сопоставимых ценах на 12,9% больше, чем за аналогичный период 2025-го, сообщает Национальный статистический комитет. В сельскохозорганизациях произведено скота и птицы 1 млн 83 тыс. тонн (+5,4% к семи месяцам 2025-го), молока — 5.430,8 тыс. т (+2,9%), яиц — 2.014,2 млн шт. (+1%). Поголовье крупного рогатого скота на 1 июля 2026 года составило 3.841.107 голов — на 3,2% меньше, чем на аналогичную дату 2025-го, свидетельствует проведенный “Позіркам“ анализ данных Национального статистического комитета. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 "РТР Беларусь"

  12. Рост розничного товарооборота за шесть месяцев превысил 8% В январе — июле 2026 года розничный товарооборот составил 64,8 млрд рублей, увеличившись на 8,1% в сопоставимых ценах к аналогичному периоду 2025-го, свидетельствуют данные Белстата. В январе рост был на уровне 1,2%, январе — феврале — 1,6%, январе — марте — 6%, январе — апреле — 6,2%, январе — мае — 7,1%, январе — июне — 7,5%. Оптовый товарооборот снизился на 0,1% до 5,1 млрд рублей (-0,4%). ☝️В сравнении с декабрем 2025-го рост цен составил 3,2%. Продовольственные товары стали дороже на 1,5%, непродовольственные — на 2,3%, услуги — на 7,3%. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  13. За сем месяцаў прамысловая вытворчасць вырасла на 0,1%, год таму рост склаў 7,5% Прамысловая вытворчасць у студзені — ліпені 2026 года ў бягучых цэнах склала 126,7 млрд рублёў — на 0,1% больш, чым за сем месяцаў 2025 года, сведчаць даныя Белстата. У студзені прамвытворчасць скарацілася на 3,4%, у студзені — лютым — на 3,7%, у студзені — сакавіку — на 3,4%, у студзені — красавіку — на 2,5%, у студзені — траўні — на 1,4%, у студзені — чэрвені — на 0,7%. ☝️Паводле даных Белстата, прамысловая вытворчасць у 2025 годзе ў бягучых цэнах склала 208 млрд рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: сайт МТЗ

  14. У студзені — ліпені аб'ём грузаперавозак вырас на 1,9% Паводле звестак Белстата, у студзені 2026 года назіралася зніжэнне аб'ёму грузаперавозак на 0,5%, у студзені — лютым — на 0,9%, у студзені — сакавіку — на 1,5%; у студзені — красавіку быў зафіксаваны рост на 0,2%, у студзені — траўні — на 1,1%, у студзені — чэрвені — на 1,5%. У 2025 годзе аб'ём грузаперавозак знізіўся на 2,6%. Пасажыраабарот транспарту за сем месяцаў гэтага года вырас на 7,3%. ☝️Раней аналітыкі Еўразійскага банка развіцця патлумачылі значнае скарачэнне грузаабароту ў Беларусі "парушэннем транспартна-лагістычных ланцужкоў, закрыццём паўднёвай часткі паветранай прасторы Расіі, спыненнем перавозак у зносінах з Украінай". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: ДМК

  15. edited

    У Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт) На сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі старажытны горад Тураў няправільна аднесены да Брэсцкай вобласці. Насамрэч гэты населены пункт, сталіца Тураўскага княства ў Х-XIII стагоддзях, размешчаны ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. 👆Тураў згадаў Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня ў прамове на адкрыцці фестывалю этнакультурных традыцый “Кліч Палесся” ў аграгарадку Ляскавічы ў суседнім Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, калі разважаў, адкуль пайшлі беларусы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Скрыншот з сайта Нацыянальнай бібліятэкі: "Позірк"

  16. Количество зарегистрированных киберпреступлений растет, жертвами становятся подростки и люди после 50 — СК В первом полугодии 2026 года количество киберпреступлений по сравнению с аналогичным прошлогодним периодом в Беларуси увеличилось на 16%, сообщил представитель Следственного комитета Леонид Мельник. “Наиболее распространенным способом совершения кибермошенничества является вишинг, занимающий более 40% от всех способов, которые применяют киберпреступники”, — уточнил представитель СК. ☝️По данным МВД, доля киберпреступлений по итогам января — мая 2026 года превысила треть всех зарегистрированных в Беларуси преступлений и достигла 33,4%. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Иллюстрация: pixabay.com

  17. edited

    Целы ўсіх загінулых у ДТЗ у Грузіі дастаўленыя на радзіму — МЗС Беларусі Дзяржаўныя СМІ са спасылкай на МЗС паведамляюць, што гэта зроблена пры садзейнічанні ведамства і авіякампаніі "Белавія" — адным рэйсам. Яшчэ восем пацярпелых у аўтааварыі, у тым ліку пяцёра непаўналетніх, былі выпісаныя з бальніц, як стала вядома напярэдадні. 14 жніўня паведамлялася пра чацвярых выпісаных. Тады ж амбасадар Беларусі ў Грузіі Мікалай Рагашчук анансаваў дастаўку на радзіму цел загінулых у ДТЗ — спачатку пары (20 і 21 год), затым яшчэ двух беларускіх грамадзян. Мікрааўтобус з 19 беларускімі грамадзянамі ўпаў у цясніну на горным курорце Гомісмта (рэгіён Гурыя) 12 жніўня. Загінула чатыры чалавекі. Гэта другое ДТЗ у Грузіі, у выніку якога загінулі грамадзяне Беларусі. У ліпені аварыя здарылася ў Батумі. Загінулі двое беларускіх турыстаў — жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 г.н. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ge.news

  18. 👁‍🗨 После выхода материала об автошколе Denis Drive прошло уже некоторое время, и наш корреспондент решил проверить на практике, действительно ли высокие рейтинги учебного заведения для водителей (4,8 из 5 возможных на Google Maps) соответствуют действительности. "Позірк" проехался вместе с инструктором и пообщался с учащимися автошколы. О впечатлениях читайте в новой статье. ☝️Записаться на занятия в автошколе Denis Drive, которая пришлась по вкусу многим польским белорусам (и не только им) можно на сайте ddrive.pl. ✅ Подробности 🗝 Без VPN

  19. У 25 раёнах забаронена, у 93 — абмежавана наведванне лясоў Забарона тычыцца: 15 раёнаў Гомельскай вобласці (Буда-Кашалёўскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Жлобінскага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Акцябрскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага, Светлагорскага і Чачэрскага); чатырох Мінскай (Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага і Слуцкага); трох Магілёўскай (Мсціслаўскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага); двух Брэсцкай (Камянецкага і Столінскага); аднаго Віцебскай вобласці (Сенненскага). У астатніх 93 раёнах уведзены абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але дазволены пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў. ☝️Паводле аператыўных даных МНС, на тэрыторыі Гомельскай вобласці за мінулыя суткі ліквідавана шэсць лясных пажараў на плошчы 4,615 га і дзевяць пажараў травы і хмызняку на плошчы 2,787 га. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

  20. У 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасці Такія лічбы прыведзеныя ў адказе ўрада ФРГ на запыт фракцыі апазіцыйнай партыі “Левыя” ў Бундэстагу аб замежных рабочых, якія занятыя ў сферах з бракам персаналу. “У гэтым кантэксце замежныя работнікі сталі найважнейшай апорай, асабліва для дэфіцытных і ключавых прафесій, без якіх не змаглі б функцыянаваць цэнтральныя грамадскія сектары, такія як ахова здароўя, сястрынская справа, рознічны гандаль, лагістыка або сфера грамадскага харчавання. ”, — гаварылася ў запыце. ☝️Як вынікае з адказу ўрада, у параўнанні з 2015 годам доля замежнікаў, якія афіцыйна працаўладкаваныя, вырасла з 9,2% да 16,7%, у абсалютных лічбах — з 2.845.212 да 5.837.916 чалавек. Такім чынам, доля беларусаў сярод усіх афіцыйна працаўладкаваных замежнікаў складала 0,21%, у дэфіцытных прафесіях — 0,20%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Цэнтральны чыгуначны вакзал Берліна. Фота: "Позірк"

  21. Older posts