У 2025 годзе ў Германіі афіцыйна было працаўладкавана 12,5 тыс. беларускіх грамадзян, кожны пяты — па дэфіцытнай спецыяльнасці Такія лічбы прыведзеныя ў адказе ўрада ФРГ на запыт фракцыі апазіцыйнай партыі “Левыя” ў Бундэстагу аб замежных рабочых, якія занятыя ў сферах з бракам персаналу. “У гэтым кантэксце замежныя работнікі сталі найважнейшай апорай, асабліва для дэфіцытных і ключавых прафесій, без якіх не змаглі б функцыянаваць цэнтральныя грамадскія сектары, такія як ахова здароўя, сястрынская справа, рознічны гандаль, лагістыка або сфера грамадскага харчавання. ”, — гаварылася ў запыце. ☝️Як вынікае з адказу ўрада, у параўнанні з 2015 годам доля замежнікаў, якія афіцыйна працаўладкаваныя, вырасла з 9,2% да 16,7%, у абсалютных лічбах — з 2.845.212 да 5.837.916 чалавек. Такім чынам, доля беларусаў сярод усіх афіцыйна працаўладкаваных замежнікаў складала 0,21%, у дэфіцытных прафесіях — 0,20%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Цэнтральны чыгуначны вакзал Берліна. Фота: "Позірк"