У 25 раёнах забаронена, у 93 — абмежавана наведванне лясоў Забарона тычыцца: 15 раёнаў Гомельскай вобласці (Буда-Кашалёўскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Жлобінскага, Калінкавіцкага, Кармянскага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Акцябрскага, Петрыкаўскага, Рэчыцкага, Рагачоўскага, Светлагорскага і Чачэрскага); чатырох Мінскай (Бярэзінскага, Барысаўскага, Крупскага і Слуцкага); трох Магілёўскай (Мсціслаўскага, Слаўгарадскага і Чэрыкаўскага); двух Брэсцкай (Камянецкага і Столінскага); аднаго Віцебскай вобласці (Сенненскага). У астатніх 93 раёнах уведзены абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але дазволены пешыя прагулкі, збор ягад і грыбоў. ☝️Паводле аператыўных даных МНС, на тэрыторыі Гомельскай вобласці за мінулыя суткі ліквідавана шэсць лясных пажараў на плошчы 4,615 га і дзевяць пажараў травы і хмызняку на плошчы 2,787 га. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"