У студзені — ліпені аб'ём грузаперавозак вырас на 1,9% Паводле звестак Белстата, у студзені 2026 года назіралася зніжэнне аб'ёму грузаперавозак на 0,5%, у студзені — лютым — на 0,9%, у студзені — сакавіку — на 1,5%; у студзені — красавіку быў зафіксаваны рост на 0,2%, у студзені — траўні — на 1,1%, у студзені — чэрвені — на 1,5%. У 2025 годзе аб'ём грузаперавозак знізіўся на 2,6%. Пасажыраабарот транспарту за сем месяцаў гэтага года вырас на 7,3%. ☝️Раней аналітыкі Еўразійскага банка развіцця патлумачылі значнае скарачэнне грузаабароту ў Беларусі "парушэннем транспартна-лагістычных ланцужкоў, закрыццём паўднёвай часткі паветранай прасторы Расіі, спыненнем перавозак у зносінах з Украінай". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: ДМК