За тыдзень у Беларусь па бязвізу ўехала больш за 7,2 тыс. грамадзян еўрапейскіх краін — ДПК З 10 па 16 жніўня ў бязвізавым парадку ў Беларусь прыбылі 2.354 грамадзяніны Літвы, 2.081 грамадзянін і неграмадзянін Латвіі, 971 грамадзянін Польшчы, 1.807 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвіза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Дзяржпагранкамітэта. 👆9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Большасць гэтых краін улады лічаць “недружалюбнымі“ за тое, што яны ўвялі санкцыі або далучыліся да іх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДПК