Целы ўсіх загінулых у ДТЗ у Грузіі дастаўленыя на радзіму — МЗС Беларусі Дзяржаўныя СМІ са спасылкай на МЗС паведамляюць, што гэта зроблена пры садзейнічанні ведамства і авіякампаніі "Белавія" — адным рэйсам. Яшчэ восем пацярпелых у аўтааварыі, у тым ліку пяцёра непаўналетніх, былі выпісаныя з бальніц, як стала вядома напярэдадні. 14 жніўня паведамлялася пра чацвярых выпісаных. Тады ж амбасадар Беларусі ў Грузіі Мікалай Рагашчук анансаваў дастаўку на радзіму цел загінулых у ДТЗ — спачатку пары (20 і 21 год), затым яшчэ двух беларускіх грамадзян. Мікрааўтобус з 19 беларускімі грамадзянамі ўпаў у цясніну на горным курорце Гомісмта (рэгіён Гурыя) 12 жніўня. Загінула чатыры чалавекі. Гэта другое ДТЗ у Грузіі, у выніку якога загінулі грамадзяне Беларусі. У ліпені аварыя здарылася ў Батумі. Загінулі двое беларускіх турыстаў — жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 г.н. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ge.news