Збіты ў Латвіі беспілотнік заляцеў з Беларусі Паводле слоў міністра абароны гэтай балтыйскай дзяржавы Райвіса Мелніса, "эксперты працягваюць працу, удакладняючы паходжанне" БПЛА. 14 жніўня знішчальнікі місіі НАТО збілі замежны дрон. Нацыянальныя ўзброеныя сілы паведамлялі, што ён заляцеў у паветраную прастору Латвіі "ў выніку прымянення Расіяй сродкаў РЭБ". ☝️Ад студзеня 2025 года да траўня 2026 года ў краінах Балтыі як мінімум 24 разы паведамлялася пра беспілотнікі, якія з'яўляліся ў паветранай прасторы або былі знойдзеныя на тэрыторыі гэтых дзяржаў, раней пісала "Новая газета Еўропа". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Рыга. Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"