Пад рэпрэсіі па "справе ЕГУ" трапіла не менш за 175 чалавек — праваабаронцы На сёння вядомыя прозвішчы больш як 110 студэнтаў і іх сваякоў у Беларусі, якія сутыкнуліся з пераследам за навучанне ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, паведамляе ПЦ "Вясна". Агулам пад рэпрэсіі трапіла 175 чалавек, гаворыцца ў паведамленні: "Колькасць пацярпелых можа быць значна большай, паколькі ўлады спрабуюць схаваць рэпрэсіі, а людзі баяцца перадаваць звесткі". "Бацькоў прымушаюць звязвацца з дзецьмі, якія вучацца ў ЕГУ і жывуць у Літве, каб тыя адлічыліся і вярнуліся ў Беларусь. <...> Сілавікі адкрыта кажуць: калі дзеці не адлічацца з ЕГУ, то па крымінальнай справе будуць затрыманыя іх бацькі", — адзначае "Вясна". ☝️14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ, які працуе ў сталіцы Літвы "экстрэмісцкай арганізацыяй". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ehu.lt