У апошні спякотны дзень лета ў Беларусі абнавілася тры тэмпературныя рэкорды Усе новыя экстрэмумы зафіксаваныя 16 жніўня ў Брэсцкай вобласці, усе папярэднія трымаліся з 2008 года. У Брэсце паветра прагрэлася да 34,6 градуса (было 33,9), у Пружанах — да 34,7 (34,6), Высокім — да 34,4 (33). ☝️6 жніўня ў Мазыры (Гомельская вобласць) быў зафіксаваны новы тэмпературны экстрэмум месяца для ўсёй краіны — 40,3 градуса. 29 чэрвеня ў Пінску тэмпература паднялася да 40,4 градуса — рэкордны паказчык за 145-гадовую гісторыю інструментальных метэаназіранняў на тэрыторыі Беларусі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"