"Белтэлекам" перадумаў падымаць цэны на свае паслугі. Хаця раней анансаваў падвышэнне тарыфаў з 1-га лістапада. Кампанія гэта ніяк не тлумачыць: https://euroradio.fm/beltelekam-peradumau-padymac-ceny-na-svae-paslugi Спасылка, якая працуе без VPN
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
"Белтэлекам" перадумаў падымаць цэны на свае паслугі. Хаця раней анансаваў падвышэнне тарыфаў з 1-га лістапада. Кампанія гэта ніяк не тлумачыць: https://euroradio.fm/beltelekam-peradumau-padymac-ceny-na-svae-paslugi Спасылка, якая працуе без VPN
Што дае беларусам удзел дэмсілаў у розных нарадах, радах, сесіях і пасяджэннях? Стрым з намесніцай дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіславай Гліннік На мінулым тыдні дэлегацыя дэмакратычных сілаў упершыню ўзяла ўдзел у сесіі Паўночнай рады ў Хельсінкі — у статусе міжнародных гасцей. Аб’яднаны пераходны кабінет прадстаўляў Павел Баркоўскі, Каардынацыйную раду — Маргарыта Ворыхава, грамадзянскую супольнасць — выканаўчы дырэктар BEROC Леў Львоўскі, а Станіслава Гліннік агучвала пазіцыю Офіса Святланы Ціханоўскай. Беларуская дэлегацыя нагадала пра палітвязняў, рэпрэсіі, пагрозы нашай незалежнасці з боку Расіі. Чарговы раз падкрэсліўшы, што “ў Еўропе не можа быць трывалай бяспекі без дэмакратычнай Беларусі”. Што адметнага для дэмакратычнага руху і беларусаў агулам ва ўдзеле беларускай дэлегацыі ў чарговай сесіі чарговай рады? Ці магчыма праз такі ўдзел і такія кантакты вырашыць сапраўды актуальныя на сёння пытанні беларускай дыяспары? Што сёння адбываецца ў Офісе і ці будуць структуры дэмсілаў працаваць заадно з аўтарамі "Ліста экс-палітвязняў"? Распытваем пра гэта намесніцу дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіславу Гліннік: https://www.youtube.com/watch?v=skb_W0WEJ9A
Беларуская сям’я, якой пагражала дэпартацыя, атрымала палітычны прытулак у Швецыі. Гэта стала магчымым дзякуючы высілкам Народнай амбасады і настойлівай працы юрысткі Сэсіліі Экман. Гісторыя са шчаслівым працягам: https://euroradio.fm/belaruskaya-syamya-yakoy-pagrazhala-departacyya-atrymala-palitychny-prytulak-u-shvecyi Спасылка, якая працуе без VPN
Ці здольны Еўрасаюз гандлявацца з Лукашэнкам за палітвязняў, калі з іншага боку цісне ЗША? Стрым з палітычным аглядальнікам Валерам Карбалевічам ЗША працягвае ціснуць на Літву ў пытанні транзіту беларускага калію — каб яму быў адкрыты шлях да Клайпеды. Прэм’ер-міністру Літвы Міндаўгасу Сінкявічусу нават давялося выступаць з абвяржэннем. А вось Пентагон не хавае таго, што звяртаўся да краін Балтыі, каб яны змякчылі сваю рыторыку адносна Расіі і яе ваяўнічых планаў. І тут ужо давялося выказвацца прэм’еру Эстоніі Крыстэну Міхалу. Ці існуе рызыка, што пасля лютага 2027 года ЕС перагледзіць санкцыйную палітыку адносна Мінска? Чаму Пентагону так важна дагадзіць Маскве? Ці ёсць у Еўрасаюза дзейсныя механізмы для гандлю з рэжымам Лукашэнкі па вызваленні палітвязняў праз зняцце санкцый? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч: https://www.youtube.com/watch?v=VQ9ZMliqDFU
"Якая на**й беларуская прапіска?!". Прапагандысты забралі сабе ўкраінскую котку, эвакуяваную з Алешак. На пераносцы было напісанае яе імя — Ева — і нумар тэлефона. Але падчас перасадкі ў Беларусі для рудой прыгажуні прыдумалі іншую мянушку — Міра. І замест таго, каб перадаць ва Украіну, пасялілі яе ў рэдакцыі "Гомельскай праўды". ДзяржТБ зняло пра гэта бадзёры сюжэт. "Рудую не змаглі забраць з сабой гаспадары — але папрасілі перадаць у добрыя рукі. І тут здарылася любоў з першага погляду", — расказваюць там. Украінцы, якія такім чынам пабачылі сваю котку ў чужых руках, былі ў шоку: "З намі мелі звязацца валанцёры з Гомеля ці людзі, якія яе забралі, каб перадаць маёй цётцы (гаспадыні), але званка так і не было. Мы вельмі чакаем на Еву і вельмі занепакоеныя яе лёсам. Яна частка нашай сям'і, і мы вельмі перажываем пра тое, дзе яна цяпер і ў якім стане". Высветлілася, што Ева належыла бабулі, якая памерла за некалькі тыдняў да цяперашняй эвакуацыі. Пра котку клапаціўся сусед. Пазней гаспадары коткі расказалі, што змаглі звязацца з дзяўчынай, якая прытуліла Еву (Міру). Тая сцвярджае, што з Алешак котку аддалі без аніякіх тлумачэнняў, і пра тое, што яе трэба некаму перадаць, не паведамілі. Хаця імя і нумар тэлефона на пераносцы намякаюць, што ўсё было не зусім так. Спадзяемся, што котка хутка вернецца ва Украіну — да сваіх сапраўдных гаспадароў.
З серады, 4-га лістапада ў Беларусі ізноў даражэе паліва. Як звычайна, на адну капейку. Новыя цэны на запраўках: АІ-92 — 2 рублі 63 капейкі АІ-95 — 2 рублі 73 капейкі АІ-98 — 2 рублі 95 капеек дызельнае паліва — 2 рублі 73 капейкі Пра прычыны "карэкціроўкі коштаў" у канцэрне "Белнафтахім" традыцыйна не паведамляюць. Гэта будзе 8-е падвышэнне коштаў на бензін і дызель за 2026 год. Папярэдняе адбылося месяц таму, 7-га кастрычніка.
У рэжыме падзелу: ад хрысціянскіх дэмакратаў да палітвязняў. Стрым з палітыкам Паўлам Севярынцам Ці стаў нядаўні з’езд Партыі БХД сапраўды аб’яднаўчым? І як працуе гэтае аб’яднанне з іншымі хрысціянсцімі дэмакратамі? Ці сапраўды да партыі далучыліся стуктуры, пазіцыя якіх можа стварыць праблемы беларусам у Літве і Польшчы? Чаму Павел Севярынец не падпісаў ліст былых палітвязняў да еўрапейскіх палітыкаў? Як розныя сілы выкарыстоўваюць гэта добры па-сутнасці дакумент у сваіх інтарэсах? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшыня Партыі БХД, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец: https://www.youtube.com/watch?v=12Vey5IsqzA
Экс-палітвязень Эдуард Пальчыс расказаў, хто каардынаваў пратэстныя маршы ў 2020-м годзе. Спойлер: да гэтага не мелі дачыненне ні польскія спецслужбы, ні Расія. Большая частка працы рабілася праз адзін тэлеграм-чат, у якім сабраліся адміністратары буйных тэлеграм-каналаў. "План сабрацца 9-га жніўня на Стэле. Планы першых васьмі маршаў, "План Перамогі" [не блытайце з "Планам "Перамога", які з'явіўся пазней. — Еўрарадыё] і практычна кожны вялікі тэкст, які вы чыталі ў NEXTA, "Беларусь головного мозга", МКБ і г.д. — усё гэта было напісана мною ці сыходзіла ў асноўным ад мяне. Як і шмат-шмат іншага, — расказвае Пальчыс. — У тым ліку наземная каардынацыя маршаў ужывую. Мы каардынавалі і планавалі акцыі, знаходзячыся ў Мінску. <...> Ногі мае гарэлі, а ўдзельнікі маршаў не раз прымалі мяне за ціхара (за стыль адзення і маску), што часам несла для мяне не меншыя рызыкі, чым сустрэча з КДБ". Пальчыса затрымалі 27-га верасня 2020 года. У снежні 2021-га блогера прысудзілі да 13 гадоў пазбаўлення волі. Сведкам па яго справе быў Раман Пратасевіч, які апынуўся ў руках сілавікоў у траўні 2021-га, пасля прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair. 19-га сакавіка 2026 года Эдуард Пальчыс быў вызвалены, дзякуючы беларуска-амерыканскім перамовам. Але да нядаўняга часу за кратамі заставаўся апошні ўдзельнік каардынацыйнага чата — былы следчы, айцішнік Яўген Юшкевіч. Цяпер вызвалены і ён — таму Пальчыс перастаў маўчаць. Хаця дагэтуль публічна амаль не выказваўся. "Па выхадзе было вельмі смешна назіраць за дзеяннямі некаторых персанажаў, якія ўсяляк спрабавалі пахайпіць і падзяліць лаўры 2020 года. Хаця побач з працэсамі наогул не стаялі. Нехта нават кнігі паспеў напісаць і ў турнэ з імі з'ездзіць. Мая ім парада — пачынайце супакойвацца і будзьце крыху больш сціплымі", — дадае блогер.
📺 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі): 13:00 — старшыня Партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Павел Севярынец 14:00 — палітычны аналітык Валер Карбалевіч 15:00 — намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік 16:00 — польскі палітычны аглядальнік Міхал Патоцкі Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
У 45 гадоў памёр гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі. "Яго раптоўна не стала 31 кастрычніка", — напісала ў Threads яго жонка Ксенія. Галкоўскі шмат гадоў працаваў у дзяржаўных медыя. Ён быў аўтарам і намеснікам галоўнага рэдактара "Гомельскіх ведамасцяў", а на рэгіянальным тэлеканале "Беларусь 4" вёў праграму "Мнения". Але напачатку 2023 года стала вядома пра яго звалненне з тэлебачання. У той жа час яго прозвішча знікла з сайта газеты. Апошнім часам прапагандыст публікаваў у Facebook дэпрэсіўныя посты пра тое, што "ўсё дастала".
Дзеючая прэзідэнтка Балгарыі Іліяна Ётава перамагае ў другім туры сёлетніх выбараў. Яе супернік — былы прэм'ер-міністр Андрэй Гюраў — ужо прызнаў паражэнне: "Мы прымаем вынікі такімі, якімі мы іх бачым". Ётава пасля апрацоўкі 99,68% пратаколаў набірае 57,66% галасоў. Гюраў атрымлівае 39,38%. Іліяна Ётава ўзначаліла Балгарыю ў студзені пасля адстаўкі Румена Радзева. Яна выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне, заклікае да "неадкладнага спынення агню" і дыялогу з Расіяй. Гюраў, наадварот, прытрымліваецца праўкраінскай і праеўрапейскай пазіцыі. Такім чынам, вынікі выбараў азначаюць перамогу палітыка, які будзе лабіяваць у Еўрасаюзе больш мяккі курс у адносінах да Крамля.
Рост заробкаў у Беларусі крыху запаволіўся — але яго па-ранейшаму хапае, каб беларусы камфортна адчувалі сябе ў крамах. Спажывецкі попыт застаецца драйверам эканомікі ў трэцім квартале 2026 года, заўважаюць у штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця. "[У верасні] працадаўцы па-ранейшаму падвышалі памер аплаты працы праз недахоп персаналу, — адзначаюць аналітыкі. — Узровень беспрацоўя знізіўся з 2,1% у другім квартале да 1,9% у трэцім квартале, абнавіўшы гістарычны мінімум". З верасня вырасла базавая стаўка аплаты працы бюджэтнікаў. Паводле статыстыкі, гэта дазволіла іх заробкам расці нават крыху хутчэй, чым у сярэднім па эканоміцы.
У ЗША на год і адзін дзень турмы асудзілі грамадзянку Беларусі. Яе прызналі вінаватай у незаконным вывазе з ЗША ў Расію авіяцыйнай электронікі і іншага авіяцыйнага абсталявання амерыканскай вытворчасці. Згодна з рашэннем суда, пасля адбыцця пакарання 34-гадовую Яну Лявонаву дэпартуюць у Беларусь. Перад тым жанчына жыла пераважна ў Расіі, а пад суд у ЗША трапіла пасля таго, як яе выдала амерыканцам Францыя. "У той час як Расія вяла вайну супраць Украіны, Яна Лявонава займалася кантрабандай у інтарэсах кампаніі, якая знаходзіцца ў чорным спісе ўраду ЗША. Яна выкарыстоўвала фіктыўныя кампаніі, падробленыя дакументы, замежных пасярэднікаў і банкаўскія рахункі за мяжой, каб схаваць незаконны экспарт і абысці санкцыі ЗША", — заяўляе пракурорка Жанін Піро. Яна дадае, што "незалежна ад складанасці схемы кожны, хто спрабуе выкарыстаць амерыканскія ланцужкі паставак для падтрымкі варожых рэжымаў і падрыву нацыянальнай бяспекі ЗША, павінен ведаць: мы знойдзем вас, будзем пераследваць празь межы і прыцягнем да адказнасці". У схеме Лявонавай пастаўкі ў Расію адбываліся праз Арменію. Кошт абсталявання ацэньваецца ў "мільёны долараў".


Мурал з Уладзімірам Караткевічам у Оршы "да" і "пасля". Пісьменнік вярнуўся на сцяну дома пасля капітальнага рамонту, але, як кажуць, ёсць нюанс — малюнак зроблены зусім у іншым стылі. Арыгінальны мурал быў створаны аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым у лістападзе 2020 года — да 90-х угодкаў з дня нараджэння Караткевіча. Аўтарка новага мурала — мастачка Любоў Рабека з творчага аб'яднання "Shakola art".
🖱 Карпянкоў шугае спецназ, ідэолаг распавядае пра дрэс-код, а ў сацсетках знайшлі "дэструктыўны ціск". Гэта "Крынж тыдня" на @euroradio. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=lm8z8ejZLk4&feature=youtu.be
Адкрыўся віртуальны музей беларускіх габрэяў. Праект аб'ядноўвае лічбавыя выставы, архіўныя дакументы, фатаграфіі і сямейныя ўспаміны. Арганізатар праекта — Цэнтр беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны. Ён быў заснаваны ў Мінску ў 2019 годзе беларускай куратаркай і арганізатаркай культурных праектаў Маяй Кацельсон. "Музей — гэта адказ на выклік, звязаны з працай з беларускай габрэйскай спадчынай, значная частка якой была знішчана, забыта або раскідана па ўсім свеце, — тлумачыць Кацельсон. — Ён задуманы як праект, у якім дзякуючы супрацоўніцтву і ўдзелу людзей паступова будуць з'яўляцца новыя гісторыі, калекцыі і ініцыятывы". Адзін з іншых гучных праектаў Цэнтра беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны — выстава "Эмі Уайнхаус: сямейны партрэт". Яна прайшла ў Мiнску ў 2019 годзе i распавядала пра беларускія карані сям'і брытанскай спявачкі. Наведаць музей можна па гэтай спасылцы.
Калі рэспубліканцы прайграюць на прамежкавых выбарах у Кангрэс, рух MAGA будзе знішчаны. Гэта тычыцца не толькі ЗША але і краін, дзе набралі сілу партыі, якія так ці інакш ідэнтывікавалі сябе з трампізмам. Гаворка ідзе ў тым ліку пра Польшчу, мяркуе палітолаг Гай Сорман. Ультраправыя рухі ў Германіі, Польшчы, Венгрыі і Лацінскай Амерыцы страцяць сваю галоўную падтрымку і галоўны пункт адліку. Для іх набліжаецца Судны дзень. Такім чынам, трампізм як ідэалогія разваліцца не толькі ў Злучаных Штатах, але і ў Еўропе. Дарэчы, даволі паказальна, што Мелоні ў Італіі і Ле Пэн у Францыі ўжо дыстанцыяваліся ад Трампа, фактычна сказаўшы: “Не, мы не маем да гэтага ніякага дачынення". На думку Сормана, на сёння Трамп — адзіны сур’ёзны саюзнік польскіх правых. І гэта актыў, які яны хутка страцяць. У доўгатэрміновай перспектыве трампізм стане чымсьці накшталт дзікага анекдота ў гісторыі ЗША , — перакананы палітолаг.
За суткі ў міліцыю паступіла 300 заяў аб званках тэлефонных махляроў. Супрацоўнікі аддзела апрацоўкі махлярскіх аперацый заблакавалі магчымасць плацяжоў на 10 падазроных замежных рэквізітаў. Як паведамляе МУС, часцей за ўсё беларусы становяцца ахвярамі махлярства, калі набываюць тавары ў інтэрнэце або спрабуюць зняць жыллё. Яшчэ адзін распаўсюджаны спосаб махлярства — званкі ад імя службовых асоб. Цягам дня ў Беларусі зарэгістравалі 20 злачынстваў, зробленых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Расія гатова да вайны з Еўропай, але гэтага не хоча, надоечы сказаў Пуцін. Еўрапейскія палітыкі гэта паслухалі і вырашылі, што трэба яшчэ больш узмацняць абарону. Пры гэтым частка беларускіх дэмсіл спадзяецца, што тыя ж еўрапейскія палітыкі захочуць размаўляць з Лукашэнкам, каб на волю выйшлі беларускія палітвязні. А калі будзе вайна? “У тым ліку, каб гэтай эскалацыі не адбылося, Беларусь трэба зрабіць менш таксічным асэтам Крамля”, — кажа ў размове з @euroradio экспертка ў палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова. Падрабязней: https://www.youtube.com/watch?v=dUXx3N0jg9k&t=562s
Туманы, галалёд і мокры снег. У Беларусь ідзе пахаладанне. Уноч на панядзелак у краіне чакаецца туман і галалёд. Тэмпература паветра складзе ад 0 да 6-ці цяпла, удзень будзе +4 +10. Агулам беларусаў чакаюць дажджы, якія дзе-нідзе будуць пераходзіць у мокры снег. Снежны пакроў убачаць жыхары паўночнага ўсходу, але ён не будзе трывалым — праз дзённы плюс снег растае. Тэмпературы наблізяцца да кліматычнай нормы, а першая дэкада месяца можа стаць халаднейшай, чым звычайна.