У 45 гадоў памёр гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі. "Яго раптоўна не стала 31 кастрычніка", — напісала ў Threads яго жонка Ксенія. Галкоўскі шмат гадоў працаваў у дзяржаўных медыя. Ён быў аўтарам і намеснікам галоўнага рэдактара "Гомельскіх ведамасцяў", а на рэгіянальным тэлеканале "Беларусь 4" вёў праграму "Мнения". Але напачатку 2023 года стала вядома пра яго звалненне з тэлебачання. У той жа час яго прозвішча знікла з сайта газеты. Апошнім часам прапагандыст публікаваў у Facebook дэпрэсіўныя посты пра тое, што "ўсё дастала".