Дзеючая прэзідэнтка Балгарыі Іліяна Ётава перамагае ў другім туры сёлетніх выбараў. Яе супернік — былы прэм'ер-міністр Андрэй Гюраў — ужо прызнаў паражэнне: "Мы прымаем вынікі такімі, якімі мы іх бачым". Ётава пасля апрацоўкі 99,68% пратаколаў набірае 57,66% галасоў. Гюраў атрымлівае 39,38%. Іліяна Ётава ўзначаліла Балгарыю ў студзені пасля адстаўкі Румена Радзева. Яна выступае супраць вайсковай дапамогі Украіне, заклікае да "неадкладнага спынення агню" і дыялогу з Расіяй. Гюраў, наадварот, прытрымліваецца праўкраінскай і праеўрапейскай пазіцыі. Такім чынам, вынікі выбараў азначаюць перамогу палітыка, які будзе лабіяваць у Еўрасаюзе больш мяккі курс у адносінах да Крамля.