Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 5 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬
  1. edited

    “Беларусь зацікаўлена ў стабільнай, паспяховай і прадказальнай Польшчы”, — беларускі МЗС пракаментаваў канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбуналу. У ведамстве заявілі, што сочаць за падзеямі ў заходніх суседзяў і спадзяюцца, што польскія палітыкі знойдуць кампраміс. Не ўмешваючыся ва ўнутраныя справы Польшчы, падкрэсліваем: спрэчкі мусяць быць урэгуляваныя праз дыялог і дээскалацыю, а не шляхам паралічу органаў улады, — сказаў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў. Па яго словах, Беларусь гатовая да суседскага ўзаемадзеяння з Польшчай.

  2. edited

    Фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы атрымаў “Залатога голуба” на кінафестывалі ў Ляйпцыгу. “Праз захапляльны паралельны досвед мужчын і жанчын — адных, якія гавораць, другіх, якія малююць, і трэціх, якія змагаюцца, — фільм пераўтварае сведчанні ў супраціў. Ад кінематаграфіста, які адмаўляецца дазволіць краіне знікнуць з вачэй, паходзіць фільм, што з кінематаграфічнай рашучасцю і празрыстасцю пераносіць нас у месца, недасягальнае для астатніх”, — з такой фармулёўкай журы ўручыла галоўную ўзнагароду Міжнароднага конкурсу поўнаметражных дакументальных фільмаў беларускаму рэжысёру. Фільм “Лісты” прысвечаны лёсам некалькіх беларускіх палітвязняў і іх сем’яў і грунтуецца на іх перапісцы праз папяровыя лісты. Дагэтуль стужка атрымала прыз на Венецыянскім кінафестывалі. таксама яна ўвайшла ў шорт-ліст еўрапейскага Оскара — European Film Awards 2027.

  3. Рассат пацвердзіў, што яго сайт узламалі, аднак завярае, што ўцечкі даных не адбылося. “Цяпер спецыялісты сумесна з профільнымі падраздзяленнямі ў сферы інфармацыйнай бяспекі і праваахоўнымі органамі ўстанаўліваюць вектар атакі і ідэнтыфікуюць крыніцы пагрозы”, — паведамляе прэс-служба расійскага статыстычнага камітэту. Надоечы “Кіберпартызаны” і Silent Crow заявілі, што знішчылі ўнутраную ІТ-сетку Рассата. Хакеры сцвярджаюць, што сярод іншага атрымалі даныя пра страты Расіі ў вайне з Украінай.

  4. Ад сёння беларусы могуць наведаць Чарнагорыю толькі пры наяўнасці ў пашпарце візы. Дагэтуль краіна заставалася адной з нямногіх у Еўропе, куды можна было патрапіць без дадатковых складанасцяў. Цяпер, каб патрапіць у Чарнагорыю, ёсць два шляхі: зрабіць візу ў амбасадзе ў Маскве ці праз візавыя цэнтры VFS Global у Мінску. Пусцяць на цёплыя пяскі Чарнагорыі і тых, у каго адкрыты шэнген любой краіны Еўрасаюза. Пры гэтым беларусаў, якія птрапілі ў Чарнагорыю да 31 кастрычніка па “бязвізе”, новыя правілы не тычацца і яны могуць находзіцца на тэрыторыі краіны на працягу 30 дзён з моманту ўезду. У тым, што Чарнагорыя скасавала бязвіз для грамадзян Беларусі і Расіі вінаватая вайна і тое, што краіны выступаюць у ёй агрэсарамі. Чарнагорыя рыхтуецца да ўступлення ў ЕС, таму прыводзіць правілы ўезду ў адпаведнасць з патрабаваннямі ЕС. Да 2027 года ўлады мусяць перагледзець пагадненні аб бязвізавым рэжыме з дзяржавамі, якія Брусель адносіць да зон павышанай рызыкі.

  5. Пуцін адкажа, калі яму патэлефануе Зяленскі. Пра гэта заявіў памочнік расійскага прэзідэнта Юрый Ушакоў. “Пуцін ні разу не адмаўляўся ад размоваў”, — сказаў у інтэрв’ю “Вестям” галоўны куратар расійскай знешняй палітыкі. Дагэтуль Пуцін шмат разоў заяўляў, што Расія гатовая да перамоваў з Украінай, але не з Уладзімірам Зяленскім асабіста.

  6. ЗША а следам Германія папярэдзілі сваіх грамадзян аб пагрозе тэракту са шматлікімі ахвярамі ў маскоўскім музеі-запаведніку “Царыцына”. Дыпламаты рэкамендуюць ўстрымацца ад наведвання "Царыцына" "ў сувязі з канкрэтнай інфармацыяй аб актуальнай пагрозе бяспецы". У суботу амбасада ЗША ў Расіі паведаміла пра імаверны тэракт у маскоўскім парку. ФСБ пацвердзіла атрыманне інфармацыі. Пра дэталі ніводны бок нічога не казаў. Вядома, што парк “Царыцына” закрылі на два дні.

  7. У верасні беларусы ўзялі рэкордную суму крэдытаў на пакупку жылля — 620 мільёнаў рублёў. Гэта максімальная лічба ад пачатку года. Усяго за дзевяць месяцаў для набыцця нерухомасці беларусы пазычылі амаль 3,3 мільярды рублёў. Для параўнання, у студзені аб'ём такіх крэдытаў складаў 191,2 мільёнаў. Росту крэдытавання спрыялі зніжэнне банкаўскіх ставак і з'яўленне так званага суперкрэдыту.

  8. Дзеля таго, каб пачынаць працэс вызвалення палітзняволеных, неабходна ведаць іх дакладную колькасць, мяркуе прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар. Аднак чаму нельга пачаць хаця б з тых, пра каго вядома? Пра тое, як ён ставіцца да ліста былых палітзняволеных еўрапейскім палітыкам Жыгар расказаў у эфіры @euroradio. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=lKR79WeTeWA

  9. edited

    “Карыстаюцца падтрымкай расійскіх ботаў”. Польскі прэм’ер Дональд Туск звярнуўся да нацыі. Ён заявіў, што канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбунала — гэта не проста спрэчка паміж урадам і прэзідэнтам, а чарговая спроба ПіС і ягоных саюзнікаў разбурыць незалежнасць судовай сістэмы. Туск абвінаваціў прэзідэнта Караля Наўроцкага і апазіцыйную партыю “Права і справядлівасць” у тым, што яны перашкаджаюць працаваць суддзям, абраным цяперашнім парламентам. Ён таксама заявіў, што ў гэтым ім дапамагае “армія расійскіх ботаў”, якая распаўсюджвае прапаганду і падтрымлівае канфлікт. Прэм'ер падкрэсліў, што не збіраецца ісці на кампраміс з Наўроцкім і ПіС у пытанні вяршэнства права. Ён кажа, што задача ўрада — забяспечыць нармальную і бяспечную працу Трыбунала ў адпаведнасці з Канстытуцыяй. 3 лістапада ў Канстытуцыйным трыбунале адбудзецца Агульны сход суддзяў (Zgromadzenie Ogólne). Ад яго выніку залежыць, ці ўдасца новай камандзе ўзяць кантроль над органам і адхіліць ад кіраўніцтва Багдана Свянчкоўскага.

  10. edited

    Напачатку 2026 года ў дзяржкінатэатрах актыўна паказвалі “Душу абаронцы” — ідэалагічны тэлефільм, які на студыі “Летапіс” (дакументальны напрамак “Беларусьфільма”) зняў адыёзны тэлепрапагандыст Грыгорый Азаронак. Як выявілася, ён далёка не адзіны, хто цяпер выконвае дзяржзамову на кінастудыі”. Еўрарадыё распавядае пра самых заўважных і матываваных кінапрапагандыстаў, якія доўга ішлі да сваёй мэты і з’явіліся ў кіно адносна нядаўна. https://euroradio.fm/ne-azaronkam-adzinym-raspavyadaem-pra-novykh-prapagandystau-u-aboyme-belarusfilma З Беларусі — без VPN

  11. На Варшаўскім мосце нехта пакіўнуў ката — у пераносцы і без дакументаў. Як кот апынуўся на мяжы і з якога боку яго прывезлі, невядома. “На польскім баку яго прыняць не могуць, магчымасці развярнуцца аўтобус не мае. 40 хвілін лавілі машыну ў надзеі, што хоць нашы памежнікі яго прымуць”, — піша відавочца падзей у Threads. У каментарах людзі абураюцца, што гаспадары не азнаёміліся з правіламі перавозкі жывёл праз мяжу. Іншыя пішуць, што жывуць ля мяжы і гатовыя забраць ката сабе. У ТГ-канале “Автобус “Брест-Тересполь” паведамляюць, што кот усё ж такі з’ехаў у Беларусь.

  12. Масавыя пратэсты моладзі ў Германіі — патрабуюць паляпшэння якасці адукацыі і зніжэння кошту жыцця. 31 кастрычніка дэманстрацыі прайшлі ў 34 гадарах, іх арганізавала кампанія "Gen Z regelt" ("Пакаленне Z бярэ ўладу ў свае рукі"). Група выступае супраць абавязковай вайсковай службы і патрабуе павелічэння інвестыцый у адукацыю,бо многія маладыя немцы сутыкаюцца з праблемай росту выдаткаў. У Франкфурце пратэст перарос у беспарадкі. Былі разрабаваныя як мінімум дзве крамы, у іншых разбітыя вітрыны. Усілавікоў, якія спрабавалі ўзяць сітуацыю пад кантроль, ляцелі кактэйлі молатава. Паліцыя ўжыла вадамёт. У іншых гарадах сітуацыя была не нашмат лепшай, чым у Франкфурце. У Берліне ў паліцыю і журналістаў ляцелі петарды і яйкі. У Гамбургу падчас пратэсту людзі, апранутыя ў чорнае і маскі, зрывалі будаўнічыя бар'еры і кідалі на вуліцу.

  13. edited

    У пятніцу Лукашэнка адкрываў новую бальніцу ў Мінску і пажадаў лекарам не добрых заробкаў, а добрага… настрою. “У Польшчы калі ты доктар са складанай спецыялізацыяй і працуеш шмат гадоў, напрыклад, кардыёхірург, то ў сярэднім атрымліваеш 30 тысяч злотых — то бок, больш за 7 тысяч еўра!” — у эфіры @euroradio брогер Аляксандр Кныровіч патлумачыў, чаму жадаць дактарам добрага настрою ў выпадку кіраўніка краіны — такое сабе. Стрым цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=cUAEMgdkMoU&t=544s

  14. “Кіберпартызаны” разам з хакерскай групай Silent Crow заявілі пра ўзлом і знішчэнне ўнутранай ІТ-інфраструктуры Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі Расіі (Расстата). Паводле хакераў, пад іх кантроль трапілі каля 25 тысяч камп’ютараў цэнтральнага апарату і рэгіянальных падраздзяленняў ведамства. Яны сцвярджаюць, што атрымалі доступ да баз даных, сістэм электроннага дакументаабароту, службовых дакументаў і персанальнай інфармацыі. Агулам удалося выгрузіць каля 23 ТБ інфармацыі, у тым ліку звесткі, звязаныя з вайсковымі стратамі Расіі ў вайне супраць Украіны. Адзначаецца, што аперацыя закранула не асобныя серверы, а значную частку ІТ-інфраструктуры Рассата.

  15. 🖱️ Карпянкоў шугае спецназ, ідэолаг распавядае пра дрэс-код, а ў сацсетках знайшлі "дэструктыўны ціск". Гэта "Крынж тыдня" на @euroradio. Глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=lm8z8ejZLk4&feature=youtu.be

  16. Эвакуіраваныя з акупаваных Алешак украінцы прыехалі ва Украіну. Паглядзіце, як іх сустракалі.

  17. edited

    “Мы не можам паўтарыць беларускі сцэнар”. Чым (не)падобныя Беларусь і Азербайджан? Часам гучыць тэма "азербайджанізацыі" адносінаў Захаду з Мінскам. Гэта сцэнар, калі геапалітычныя і эканамічныя інтарэсы становяцца важнейшымі за правы чалавека, свабоду слова і лёс палітвязняў. У Азербайджане больш за 300 чалавек знаходзяцца за кратамі па сфабрыкаваных справах, незалежныя медыя разгромленыя, а журналісты застаюцца ў турмах. У чым падабенства і адрозненні ў Беларусі і Азербайджане: https://euroradio.fm/my-ne-mozham-pautaryc-belaruski-scenar-chym-nepadobny-belarus-i-azerbaydzhan Чытайце без VPN па гэтай спасылцы: https://storage.googleapis.com/euroradio/read.html?page=/my-ne-mozham-pautaryc-belaruski-scenar-chym-nepadobny-belarus-i-azerbaydzhan

  18. Прапаганда "прадае" беларусам Беларусь, у якой хочацца жыць. Там хаця і дыктатура, але ж "паспяховая". А незалежныя медыя ўвесь час згушчаюць фарбы, і жыць у іх версіі Беларусі — дзе рэпрэсіі, карупцыя, рост коштаў — не хочацца. Як тут быць? Гэта і не толькі “Клубе галоўных рэдактараў” на Belarus Tomorrow разважаюць галоўрэд БТ Павел Свярдлоў, рэдактар БРЦ Ігар Кулей і галоўная рэдактарка Plan B Вольга Лойка: https://www.youtube.com/watch?v=VNf3bnIQgPU

  19. Новая адукацыйная магчымасць. Калі вам ад 18 да 35 — вы можаце прайсці новую праграму Кампуса палітычнай навукі — Think Tank Gym для маладых аналітыкаў і грамадскіх дзеячаў ды дзеячак. Вядома ж, бясплатна! "Кампус палітычнай навукі адкрывае набор на праграму Think Tank Gym для маладых аналітыкаў і грамадскіх дзеячаў ды дзеячак", — паведамляюць у Кампусе. Падрабязней можаце даведацца тут: https://politicalcampus.co/course/think-tank-gym-ad-dumki-da-publichnaj-paziczyi/

  20. edited

    Калі вы турбуецеся, дзяржаўнага перавароту ў Польшчы за апошнія гадзіны не адбылося. Проста цяпер прэзідэнт Караль Наўроцкі сустракаецца з кіраўнікамі партый, якія прадстаўленыя ў Сейме. А іншыя ўдзельнікі канфлікту робяць "вербальныя інтэрвенцыі". Так, кіраўнік упраўлення міжнароднай палітыкай пры прэзідэнце Марцін Пшыдач напісаў на англійскай мове ў сваіх сацсетках: "У Польшчы ўрад спрабуе сілай захапіць вышэйшы судовы орган — Канстытуцыйны трыбунал". Для замежнай аўдыторыі выказаўся і кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі: "Падзеі, якія адбыліся ўчора ўвечары ў Канстытуцыйным трыбунале ў Варшаве, былі не вытанчанымі, але альтэрнатывай было б змірыцца з неканстытуцыйным пераўтварэннем Польшчы ў прэзідэнцкую рэспубліку. Польшча па-ранейшаму кіруецца кааліцыйным урадам, абраным парламентам", — напісаў Радаслаў Сікорскі @euroradio распавядала пра сутнасць канфлікту тут.

  21. Older posts