Рост заробкаў у Беларусі крыху запаволіўся — але яго па-ранейшаму хапае, каб беларусы камфортна адчувалі сябе ў крамах. Спажывецкі попыт застаецца драйверам эканомікі ў трэцім квартале 2026 года, заўважаюць у штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця. "[У верасні] працадаўцы па-ранейшаму падвышалі памер аплаты працы праз недахоп персаналу, — адзначаюць аналітыкі. — Узровень беспрацоўя знізіўся з 2,1% у другім квартале да 1,9% у трэцім квартале, абнавіўшы гістарычны мінімум". З верасня вырасла базавая стаўка аплаты працы бюджэтнікаў. Паводле статыстыкі, гэта дазволіла іх заробкам расці нават крыху хутчэй, чым у сярэднім па эканоміцы.